Дзмітрый Мікалаевіч Крутой | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Уладзімір Зіноўскі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Чарвякоў | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 студзеня 1981 (43 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч |
Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (10 студзеня 1981, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці. Бацька — Мікалай Іванавіч Крутой, старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» (1999—2003).
У 1998—2003 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Са жніўня па кастрычнік 2003 года — інжынер кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2004 годзе скончыў аспірантуру БДТУ.
У 2004—2006 гадах — вядучы, галоўны эканаміст сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і лясной комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
У 2010—2014 гадах намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў — начальнік упраўлення ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2014[1]—2017 гадах — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам эканомікі Беларусі[2]. 29 лістапада 2019 года стаў першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, працаваў на пасадзе да 3 чэрвеня 2020 года, пасля чаго быў празначаны намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
31 жніўня 2020 года Крутой быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[3].
1 жніўня 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[4].
Сям’я
Жанаты. Мае дваіх дзяцей.
Зноскі
- ↑ Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.08.2018.
- ↑ Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
- ↑ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
- ↑ Максім Ермаловіч зменіць Дзмітрыя Крутога на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта