Дзмітрый Давыдавіч Грыншпан | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 ліпеня 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, фізікахімік |
Навуковая сфера | фізічная хімія і хімія палімераў |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук[1] (2006) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
![]() |
Дзмітрый Давыдавіч Грыншпан (нар. 22 ліпеня 1948, Казань, Расія) — беларускі хімік, спецыяліст у галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў і фізічнай хіміі. Доктар хімічных навук (2006), прафесар (2008).
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1971).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1971, Навукова-даследчы інстытут фізіка-хімічных праблем, лабараторыя раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі, з 1988 — загадчык лабараторыі, у 1980—1985 — загадчык сектара мадыфікаваных валокнаў і плёнак лабараторыі фізічнай хіміі цэлюлозы).
Навуковыя інтарэсы: хімія высокамалекулярных злучэнняў; фізіка-хімія раствораў палімераў і прадуктаў іх перапрацоўкі.
Узнагароды
Нагрудны знак «Вынаходнік СССР» (1985).
Бібліяграфія
- Физикохимия новых процессов получения и переработки растворов целлюлозы : диссертация … доктора химических наук : 02.00.06 ; 02.00.04 : защищена 25.11.2005 : утверждена 22.03.2006 / Гриншпан Дмитрий Давидович. — Минск, 2005.
- Неводные растворители целлюлозы / Д. Д. Гриншпан. — Минск, 1991.
- The formation of lyotropic mesophase in aqueous solutions of the sodium salt of cellulose acetate sulfate / D. D. Grinshpan [et al.] // Polymer Science, Series B. — 2002. — № 1/2. — Р. 23—26.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.