Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі
руск.: Дмитрий Борисович Кабалевский
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 (30) снежня 1904[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1987(1987-02-14)[2] (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Мікалай Якаўлевіч Мяскоўскі, Georgy Catoire[d] і Аляксандр Барысавіч Гальдэнвейзер
Прафесіі кампазітар класічнай музыкі, дырыжор, харэограф, музыказнавец, музычны педагог, выкладчык універсітэта, піяніст, кінакампазітар, грамадскі дзеяч, палітык
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера, сімфонія, класічная музыка, камерная музыка[5], incidental music[d][6] і акадэмічная музыка XX стагоддзя[d]
Выхаванцы Alexandre Rabinovitch-Barakovsky[d]
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола Сталінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Дзяржаўная прэмія РСФСР імя М. І. Глінкі
kabalevsky.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Барысавіч Кабалеўскі (руск.: Дми́трий Бори́сович Кабале́вский; 19041987) — савецкі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог, публіцыст, грамадскі дзеяч. Акадэмік АПН СССР (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Народны артыст СССР (1963). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1972), трох Сталінскіх прэмій (1946, 1949, 1951), Дзяржаўнай прэміі СССР (1980) і Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Глінкі (1966).

Біяграфія

Барыс Клаўдыевіч Кабалеўскі з сынам Дзмітрыем і дачкой Аленай. Санкт-Пецярбург, 1909

Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па класу кампазіцыі ў М. Мяскоўскага ў 1929 годзе і па класу фартэпіяна ў А. Гальдэнвейзера ў 1930 годзе. У 19321980 гадах выкладаў у кансерваторыі, з 1939 прафесар.

У гады вайны з сярэдзіны кастрычніка 1941 да студзеня 1942 года быў эвакуіраваны з Саюзам кампазітараў у Свярдлоўск. Вёў заняткі ў кансерваторыі і быў інструктарам абкама УЛКСМ па рабоце з навучэнцамі ПТВ.

Пачынаючы з 1945 года неаднаразова быў за мяжой: Аўстрыя, Аўстралія, Англія, Бельгія, Балгарыя, Венгрыя, ГДР, Канада, Кітай, Мексіка, Польшча, Румынія, ЗША, Фінляндыя, Францыя, Германія, Чэхаславакія, Швецыя, Швейцарыя, Японія.

Апроч самага галоўнага захаплення свайго жыцця — музыкі — захапляўся шахматамі і калекцыянаваннем паштовых марак, некаторы час ён нават быў у рэдкалегіі часопіса «Филателия СССР».[7]

Творчасць

Музыка Кабалеўскага адметная аптымізмам, жыццесцвярджальным пафасам.

Зрабіў значны ўклад у музыку для дзяцей і юнацтва, у развіццё музычнага тэатра.

Сярод твораў: оперы «Кала Бруньён» (паводле Р. Ралана, 1938, 2-я рэд. 1968; паст. 1970), «У агні» (1943), «Сям’я Тараса» (паст. 1950), «Мікіта Вяршынін» (1955), «Сёстры» (1969); аперэта «Вясна спявае» (1957); вакальна-сімфанічная сюіта «Народныя мсціўцы» (1942), кантата «Песня раніцы, вясны і міру» (1958), «Рэквіем» на словы Р. Раждзенственскага (1963), 4 сімфоніі; канцэрты для фартэпіяна (3), скрыпкі (1), віяланчэлі (2) з аркестрам; для фартэпіяна санаты (3), 24 прэлюдыі, ронда, дзіцячыя п’есы; для голасу з фартэпіяна — 10 санетаў Шэкспіра, рамансы, песні; музыка да драматычных і радыёспектакляў, да кінафільмаў.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Кабалевский Дмитрий Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. http://www.cduniverse.com/search/xx/music/pid/1161903/a/kabalevsky+vol+8+-+string+quartets+1+%26+2+%2F+glazunov+quartet.htm
  6. http://www.cduniverse.com/search/xx/music/pid/1131952/a/khachaturian%3A+masquerade+suite%3B+kabalevsky%3A+the+comedians.htm
  7. Кто есть кто в мире / Гл. ред. Г. П. Шалаева. М.: Филологическое общество "Слово", ОЛМА-ПРЕСС, 2003. — С. 606. — 1680 с. — ISBN 5-8123-0088-7; 5-94849-441-1.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.