Дзмітрый Аляксандравіч Хварастоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Дмитрий Хворостовский | |||||||
![]() | |||||||
Род дзейнасці | оперны спявак | ||||||
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1962[1][2][…] | ||||||
Месца нараджэння | |||||||
Дата смерці | 22 лістапада 2017[3][4] (55 гадоў) | ||||||
Месца смерці | |||||||
Месца пахавання | |||||||
Грамадзянства | |||||||
Альма-матар | |||||||
Узнагароды і прэміі |
|
||||||
Сайт | hvorostovsky.com | ||||||
![]() |
Дзмі́трый Алякса́ндравіч Хварасто́ўскі (16 кастрычніка 1962, Краснаярск — 22 лістапада 2017, Лондан, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі оперны спявак (барытон). Народны артыст Расіі (1995). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя Глінкі (1991).
Біяграфія
Скончыў Краснаярскае педагагічнае вучылішча імя А. М. Горкага і Краснаярскі інстытут мастацтваў па класе заслужанага дзеяча мастацтваў РФ прафесара К. К. Іофель, вучаніцы М. М. Рыёлі-Слаўцовай — жонкі рускага тэнара П. І. Слаўцова.
У 1985—1990 гадах быў салістам Краснаярскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.
Пасля перамогі ў 1989 годзе ў Міжнародным конкурсе оперных спевакоў у Кардыфе меў з 1990 года ангажэмент ў лепшых оперных тэатрах свету: Каралеўскі тэатр Ковент-Гардэн (Лондан), Баварская дзяржаўная опера, Берлінская дзяржаўная опера, тэатр Ла Скала (Мілан), Венская дзяржаўная опера, тэатр Калон (Буэнас-Айрэс), Метрапалітэн-опера (Нью-Ёрк), Лірычная опера ў Чыкага, Марыінскі тэатр Санкт-Пецярбурга, маскоўскі тэатр «Новая опера», оперная сцэна Зальцбургскага фестывалю. З 1994 года жыў у Лондане.
Аказваў падтрымку маладым калектывам. Запісаў з Валерыем Гергіевым і аркестрам Марыінскага тэатра вакальны цыкл «Песні і скокі смерці» Мадэста Мусаргскага і оперу «Царская нявеста» М. А. Рымскага-Корсакава (партыя Рыгора Бруднага).
Выконваў творы Г. В. Свірыдава.
19, 21 і 22 лістапада 2009 года прайшлі канцэрты ў Дзяржаўным Крамлёўскім палацы, дзе Хварастоўскі выступіў у новым амплуа, выканаўшы песні І. Я. Крутога на вершы Ліліі Вінаградавай.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Dmitri Hvorostovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Dmitrij Hvorostovskij // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ ХВОРОСТО́ВСКИЙ Дмитрий Александрович // Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 12 кастрычніка 2021.
- ↑ http://www.nytimes.com/movies/movie/319463/Dmitri-Hvorostovsky-Russian-Songs-From-the-War-Years/overview