Дзмітрый Ігаравіч Шураў | |
---|---|
укр.: Дмитро Ігорович Шуров | |
| |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1981 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Украіна |
Жонка | Olya Shurova[d][1] |
Дзеці | Lev Shurov[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | піяніст |
Інструменты | фартэпіяна, ударныя музычныя інструменты, гітара і вакал |
Калектыў | Океан Ельзи (2000-2004), Esthetic Education, Земфіра, Pianoбой |
Лэйблы | Lavina music |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
dmitryshurov.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзмітрый Ігаравіч Шураў (укр.: Дмитро Ігорович Шуров) — украінскі музыкант, саліст праекта Pianoбой з 2009 года. У мінулым — піяніст гуртоў Океан Ельзи (з 2000 па 2004) і Esthetic Education (з 2004 па 2008), у 2006–2009 гадах быў піяністам у гурце Земфіры. Суарганізатар кіеўскага фестывалю Moloko Music Fest, які праходзіў у 2008 і 2009 гадах у рамках Гогольfest. Пісаў музыку да фільмаў «Хаттабыч», «Гудзік», «Оранжлав», «Гульні ў салдацікі», «Як знайсці ідэал», «Таемны востраў».
Біяграфія
Раннія гады
Зміцер Шураў нарадзіўся 31 кастрычніка 1981 г. у Вінніцы. Бацька — паэт, мастак, рэдактар тэлевізійных праграм. Маці — педагог і музыкант. З чатырох гадоў вучыўся іграць на фартэпіяна. Скончыў 4 класа музычнай школы. У падлеткавым ўзросце вялікую частку часу праводзіў за мяжой, свабодна валодае на англійскай і французскай мовах. Вучыўся ў Францыі, у ліцэі Агюста Рэнуара ў Ліможы, таксама ў штаце Юта, ЗША. У Амерыцы гуляў у джазавым аркестры, спяваў у хоры, актэце, які выконваў творы перыяду барока, а таксама ў квартэце barbershop. У тэатральным класе стаў прыхільнікам амерыканскіх мюзіклаў 1950-х і 60-х гадоў. Вярнуўшыся з Амерыкі, паступіў у Кіеўскі лінгвістычны ўніверсітэт.
Океан Ельзи
У 2000 годзе яму прапанавалі далучыцца да гурта «Океан Ельзи». Першаю песняю, якую ён развучыў з «Океаном», была «Ото була весна», якая планавалася для зборніка украінскіх народнаабрадавых песень «Веснянки». Зборнік так і не пабачыў свет, але песню можна знайсці на акустычным альбоме «Tvій формат» і зборніку «1221». Шураў пазначаны як сааўтар песні. Яго дэбютны канцэрт у складзе «Океану» быў адыграны ў Адэсе 1 красавіка 2000 года. 20 красавіка 2001-га Шураў быў прыняты ў склад групы на пастаяннай аснове. У складзе «Океану» ён прымаў удзел у стварэнні двух студыйных альбомаў, адыграў на канцэртах трох тураў па Украіне і СНД («Вимагай більшого», 2001; «Суперсиметрія», 2003; «Тихий океан», 2004; «Кращі пісні за 10 років», 2004).
Сям'я
Жанаты з Вольгай Тараканоўскай (Шураў). Сын — Леў Шураў (нарадзіўся ў 2003 годзе). Разам з сям'ёй жыве ў Кіеве.
Дыскаграфія
Океан Ельзи
- «Модель» (2001)
- «Суперсиметрія» (2003)
- «Tvій формат»» (2003)
Esthetic Education
- «Face Reading» (2004)
- «Leave Us Alone» (2005)
- «Live At Ring» (2006)
- «Werewolf» (2007)
Земфира
- «Спасибо» (2007)
- «Зелёный театр в Земфире» (2008) (DVD)
- «Z-Sides» (2009) (зборнік)
- «Земфира.Live2» (2010) ( канцэртны альбом)
- «Крокус/Стрелка» (2010) (канцэртны альбом) (у некалькіх песнях)
Святаслаў Вакарчук
- «Брюссель» (2011)
Pianoбой
- «Простые вещи» (2012)
- «Не прекращай мечтать» (2013)