Вёска
Дзергаі
± | ||||||||||||||||||||
Дзергаі́[1] (трансліт.: Dzierhai, руск.: Дергаи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 8,5 км на поўдзень ад Мінска.
Назва
Назва, верагодна, паходзіць ад прозвішча, якое ў сваю чаргу ад назвы аднайменнай птушкі[2].
Гісторыя
У 1667 годзе вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, 5 дымоў, уласнасць Я. Матушэвіча. У 1791 годзе ўласнасць Прушынскага.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года вёска апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе ўласнасць Д. Радзівіла, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У 1858 годзе ўласнасць памешчыц С. і Я. Ельскіх.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У ліпені 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года была пад акупацыяй Польшчы.
У 1924—1959 гадах вёска ў складзе Гатаўскага сельсавета[3], у 1927—1954 гадах яго цэнтр (Дзяргайскі сельсавет)[4]. У 1926 годзе ў вёсцы працавалі кузня і шавецкая майстэрня. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
- 1800 год — 12 двароў, 65 жыхароў
- 1858 год — 33 жыхары мужчынскага полу
- 1897 год — 24 двары, 158 жыхароў
- 1917 год — 30 двароў, 105 жыхароў
- 1926 год — 36 двароў, 188 жыхароў
- 1997 год — 31 гаспадарка, 53 жыхары
- 1999 год — 28 жыхароў
- 2010 год — 13 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 97
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
- Дзергаі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9. С. 385
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзергаі