Вёска
Дзерабуж
Дзерабуж на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Дзерабуж[1] (руск.: Деребуж) — вёска ў Пачынкаўскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельскага паселішча.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзерабуж абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
Да 1929 года ў складзе Рослаўскага павета Смаленскай губерні.
1930—1961 года ў складзе Стадолішчанскага раёна Заходняй вобласці (з 1937 года — Смаленскай вобласці).
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была пад нямецкай акупацыяй з ліпеня 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[2]..
Геаграфія
Праз вёску праходзіць аўтадарога 66К33.
Славутасці
У 3 км на ўсход ад вёскі каля вусця ракі Стомяць комплекс археалагічных помнікаў[3]:
- Стаянка эпохі неаліту на мысе Стомяці пры ўпадзенні яе ў Асцёр, адносіцца да 3-га тысячагоддзя да н.э.
- Селішча тушамлінскіх плямёнаў на гэтым жа мысе V—VII стагоддзя.
- Гарадзішча XI стагоддзя на правым беразе Стомяці.
- Курганы на абодвух берагах ракі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
- ↑ Лявданский А. Н. Городища, курганы и стоянки близ дер. Деребуж Рославльского уезда // Труды секции археологии РАНИОН. — Т. IV. — М., 1928. — С. 300—305; Шмидт Е. А. Археологические памятники Смоленской области. — Смоленск, 1976. — С. 136—137.