З 2018 года расійская ПВК «Вагнер» удзельнічае ў ваенных дзеяннях у ЦАР, дзе дапамагае ўраду Туадэра змагацца з паўстанцамі. Знаходжанне замежнікаў было абумоўлена імкненнем Расіі здабываць у краіне каштоўныя прыродныя рэсурсы[1], а таксама стратай даверу ўладаў да міратворцаў ААН і Францыі[2][3]. Прыцягненне наймітаў паспрыяла шэрагу ваенных перамог урадавай арміі. Падчас сваёй місіі на тэрыторыі ЦАР расіяне абвінавачваліся ў парушэннях правоў чалавека, у тым ліку ў катаваннях і забойствах мірных жыхароў[1].
Перадумовы
Згодна Responsible Statecraft, з’яўленне «вагнераўцаў» у ЦАР — збольшага следства правалу ААН і Захаду ў канфлікце. «Блакітныя каскі» місіі МІНУСКА не змаглі ў поўнай меры абараніць насельніцтва ад гвалту. У выніку за шмат гадоў міратворчая дзейнасць так і не прынесла паляпшэння сітуацыі з бяспекай. У той жа час удзел Францыі быў азмрочаны каланіяльным мінулым[2].
Па словах прэзідэнта ЦАР Фастэна-Аршанжа Туадэры, расійская прысутнасць павысіць эфектыўнасць Узброеных Сіл ЦАР у барацьбе з баевікамі[4]. Неабходнасць прыцягнення расіян для ўрада таксама складалася ў тым, каб запоўніць вакуум у сферы бяспекі, які ўтварыўся пасля таго, як у кастрычніку 2016 года Францыя вывела свае часці[5].
Са свайго боку Крэмль жадаў атрымаць кантроль над прыроднымі рэсурсамі[1]. Інтарэсы расійскай ПВК і ўрада заключаліся ў адваёве шахтаў ва ўзброенай апазіцыі[2].
Гісторыя
У сярэдзіне студзеня 2018 г. паведамлялася, што ПВК «Вагнер» можа перакінуць кантынгент у Цэнтральна-Афрыканскую Рэспубліку. Раней Расія пралабіравала ў Савеце Бяспекі ААН скасаванне зброевага эмбарга ў дачыненні да краіны[6] (дзейнічала з 2013 года ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 2127[7]). Як паведаміла агенцтва Reuters, Францыя прапанавала паставіць зброю, захопленую ў Самалі, але Масква адмовілася[8].
У канцы сакавіка, паводле заявы МЗС РФ, пяць расійскіх салдат і 170 «грамадзянскіх інструктараў» былі накіраваны ў ЦАР для навучання вайскоўцаў урадавай арміі[9][10].
Першы лагер «вагнераўцаў» на тэрыторыі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі быў створаны 24 сакавіка[11] прыблізна ў 60 кіламетрах ад сталіцы Бангі ў маёнтку Берэнга[12]. У сферу дзейнасці расійскіх наймітаў уваходзілі ахова кіраўніка дзяржавы[11] і ваенныя аперацыі[13]. Акрамя таго, з 2019 група Вагнера кіравала алмазнай гандлёвай кампаніяй Diamville[14]. Супрацоўнікі ваеннай кампаніі таксама забяспечвалі ахову канвояў, падавалі мытныя паслугі і нават кантралявалі вытворчасць мясцовай гарэлкі і піва[15].
У адказ на супрацоўніцтва ўрада ЦАР з наймітамі Францыя спыніла ваенную і гуманітарную дапамогу краіне. Урад ЗША, імкнучыся супрацьстаяць уплыву ПВК, у сярэдзіне снежня 2022 года накіраваў прэзідэнту Туадэрэ прапанову выслаць расіян у абмен на забеспячэнне ваеннай падрыхтоўкі[15].
Кантынгент
У канцы мая 2018 года газета Neue Zürcher Zeitung паведаміла, што колькасць расійскіх наймітаў у ЦАР складае 1400 чалавек[5].
Баявыя аперацыі
25 студзеня 2021 года ўрадавыя сілы пры падтрымцы расійскіх наймітаў і руандыйскіх войск атакавалі Баялі, забіўшы 44 паўстанцаў, якія рыхтавалі штурм сталіцы[16]. На працягу лютага армія ЦАР пры падтрымцы замежных саюзнікаў захапіла шэраг стратэгічных гарадоў[17][18][19][20]. Падчас баёў паўстанцкая кааліцыя заявіла, што 10 лютага каля Бамбары яе байцы забілі некалькі «вагнераўцаў», паланіўшы аднаго[21]. У канцы лютага верталёт «Gazelle» расійскіх наймітаў пацярпеў крушэнне з-за тэхнічных праблем, выконваючы заданне па эвакуацыі параненых. Экіпаж выжыў[22].
Наступленне ўрада пры падтрымцы расійскіх і руандыйскіх войск працягвалася і вясной[23][24][25][26][27]. Некаторыя гарады былі захоплены выключна «вагнераўцамі»[28][29]. Пры гэтым прыцягваліся найміты з Сірыі[30]. У сярэдзіне мая расіяне захапілі вёску прыблізна ў 40 кіламетрах ад Бамбары падчас баёў, у выніку якіх загінула 20 чалавек[31]. Акрамя таго, у канцы месяца група Вагнера атакавала пост паўстанцаў на ўездзе ў населены пункт у 28 км ад Брыя, забіўшы траіх баевікоў[32]. Адначасна армія ЦАР і расійскія ваенізаваныя фармаванні пры адной з аперацый супраць паўстанцаў перайшлі праз мяжу з Чадам. У выніку інцыдэнту загінулі шэсць чадскіх салдат[33].
У сярэдзіне лютага 2022 года на паўночным усходзе краіны пачалося новае наступленне пад кіраўніцтвам ПВК, у якім удзельнічалі 400 расіян[34]. 12 лютага замежнікі і ўрадавыя войскі прасунуліся ва Уаду, забіўшы Дамана Закарыю, лідара ўзброенай групы «Патрыятычнае аб’яднанне за абнаўленне Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі» (RPRC), і 20 яго людзей[35].
У сярэдзіне студзеня 2023 года група Вагнера панесла адносна цяжкія страты ў сувязі з пачаткам новага ўрадавага ваеннага наступлення ля мяжы з Камерунам і Чадам. Баі таксама ўспыхнулі ля мяжы з Суданам. Паўстанцы сцвярджалі, што сярод ахвяр было ад 7 да 17 расіян[36]. У лютым The Guardian паведаміла, што найміты панеслі цяжкія страты ў сутыкненнях з апазіцыяй на фоне спробы ўзяць пад кантроль прыбытковыя залатыя капальні[1].
Абвінавачванні
У канцы сакавіка 2021 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) заявіла, што атрымала паведамленні аб масавых пакараннях смерцю, адвольных затрыманнях, катаваннях і нападах на гуманітарных работнікаў з боку саюзнікаў урада, уключаючы групу Вагнера і міратворцаў ААН[37]. Улады краіны паабяцалі правесці расследванне гэтых выпадкаў[38].
У канцы чэрвеня таго ж года выданне The New York Times атрымала справаздачу, перададзеную ў СБ ААН, у якой падрабязна апісвалася, што расійская ПВК пад прыкрыццём няўзброеных вайсковых саветнікаў разам са сваімі саюзнікамі дапусціла выпадкі прымянення празмернай сілы, невыбарчых забойстваў, захопу школ і марадзёрства, у тым ліку гуманітарных арганізацый[39].
3 мая 2022 года група Human Rights Watch (HRW) звярнулася ў Спецыяльны крымінальны суд і Міжнародны крымінальны суд для судовага пераследу групы Вагнера. Прадстаўнікі арганізацыі правялі апытанне 40 чалавек, у тым ліку 10 ахвяр і 15 сведак, атрымаўшы доказы злачынстваў расіян[40].
Стаўленне
Амерыканскае выданне Responsible Statecraft адзначыла, што нягледзячы на адабрэнне насельніцтвам любых намаганняў па ўмацаванні бяспекі, сярод цэнтральнаафрыканцаў няма адзінага меркавання наконт стаўлення да «вагнераўцаў». Да таго ж іх прадстаўленні схільны мяняцца. Контрнаступленне пад Бангі пры расійскай падтрымцы ў 2021 годзе адкінула групоўкі мяцежнікаў ад сталіцы, надаўшы наймітам, як пісала выданне, «ауру крутасці». Але пасля ўзнікла незадаволенасць замежнікамі, выкліканая заключаным пад эгідай Расіі мірным пагадненнем, паводле якога лідары паўстанцаў увайшлі ва ўрад. Таксама негатыўна была ўспрынята практыка расіян вербаваць былых баевікоў (гл. Чорныя рускія). Акрамя таго, многія грамадзяне прама ці ўскосна пацярпелі ад аперацый наймітаў[2].
Паводле апытання, праведзенага ў 2021 годзе расійскім Фондам абароны нацыянальных каштоўнасцяў, дзейнасць ПВК «Вагнер» станоўча ацэньвала амаль 94 % рэспандэнтаў[3].
У культуры
- Турыст (фільм, 2021), рэжысёр Андрэй Батаў (Расія/ЦАР).
- Шугалей 3 (фільм, 2021), рэжысёр Максім Брыус (Расія/Туніс).
Заўвагі
- 1 2 3 4 Salih, Zeinab Mohammed; Burke, Jason (2023-02-02). "Wagner mercenaries sustain losses in fight for Central African Republic gold". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-03-22.
- 1 2 3 4 Вредят ли российские наемники Центральноафриканской Республике?
- 1 2 ЦАР: ЖИТЕЛИ СТРАНЫ НЕ ДОВЕРЯЮТ ФРАНЦИИ И ООН(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2023. Праверана 24 чэрвеня 2023.
- ↑ Ioanes, Ellen. These are the countries where Russia's shadowy Wagner Group mercenaries operate . Business Insider (19 лістапада 2019).
- 1 2 Как Россия подвергает своему влиянию кризисные страны Африки . inopressa.ru.
- ↑ Russia Revisits an Old Cold War Battleground . Stratfor. Праверана 20 January 2018.
- ↑ UN arms embargo on the Central African Republic . SIPRI (2 лютага 2017). Праверана 17 February 2018.
- ↑ How Russia moved into Central Africa . Reuters (17 кастрычніка 2018). Праверана 27 July 2021.
- ↑ Ответ заместителя директора Департамента информации и печати МИД России А.А.Кожина на вопрос СМИ о развитии сотрудничества между Российской Федерацией и Центральноафриканской Республикой (руск.). www.mid.ru.
- ↑ Russia provides free military aid to Central African Republic — Foreign Ministry .
- 1 2 Kharief, Akram. Foreign mercenaries in new scramble for Africa and the Sahel . Middle East Eye (24 мая 2018). Праверана 25 December 2022.
- ↑ Leviev, Ruslan. Российское присутствие в Центральноафриканской республике — Conflict Intelligence Team (20 красавіка 2018).
- ↑ Russian Journalists Murdered in Africa – What Russia Does Not Say . POLYGRAPH.info (1 жніўня 2018).
- ↑ «Una investigación internacional revela que el Grupo Wagner saquea y exporta diamantes centroafricanos a Europa.» La Nación, 2 Dec. 2022, p. NA. Gale General OneFile, link.gale.com/apps/doc/A728858039/ITOF?u=wikipedia&sid=ebsco&xid=fc37a001. Accessed 14 Dec. 2022.
- 1 2 "US engages in strategy to remove Wagner Group from Africa". Le Monde.fr [англійская]. 2023-02-20. Праверана 2023-03-22.
- ↑ Lagos, Neil Munshi in. "Central African Republic troops beat back rebels with Russian help". The Irish Times.
- ↑ C. Africa govt forces retake key town from rebels | eNCA(недаступная спасылка). enca.com. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021. Праверана 24 чэрвеня 2023.
- ↑ C.Africa pro-government forces retake strategic town: spokesman . Yahoo! News.
- ↑ Russian advisor in C.Africa urges rebels to turn in their leaders . Yahoo! News.
- ↑ C. Africa forces seize Bozize stronghold: government . Yahoo! News.
- ↑ Бойцов ЧВК Вагнера убили в ЦАР . Рамблер/новости.
- ↑ Bruijn, Stephan de. Gazelle crash in Central African Republic . www.scramble.nl (8 сакавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : la sous-préfecture de Aba( nord-ouest) reprise par l'armée nationale et ses alliés – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (6 красавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : après la ville de Kaga-Bandoro, c'est le tour de Batangafo d'être reprise par l'armée nationale – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (12 красавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : la ville de Kabo, dans l'Ouham-Fafa, est reprise par l'armée nationale et ses alliés – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (16 красавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : la ville de Markounda, dans l'Ouham, est reprise par l'armée nationale et ses alliés – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (20 красавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : reprise de la ville de Kémbé, mais aussi de Dimbi, de Poumbolo et de Gambo par les forces loyalistes – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (7 мая 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : détonations d'armes à Alindao, les mercenaires russes affrontent les rebelles de la CPC – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (18 сакавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : retour des mercenaires russes à Mbrés, les rebelles ont disparu – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (10 красавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : les mercenaires russes et syriens ont repris la ville de Yalinga sans affrontement – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (23 красавіка 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. RCA : violent combat entre les mercenaires russes et les rebelles de l'UPC au village Boyo, une vingtaine des morts – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (18 мая 2021).
- ↑ Centrafrique, Corbeaunews. Bria, trois rebelles de la CPC tué par les mercenaires russes au village Bongou – Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP Corbeau News Centrafrique ou si b il LPP (28 мая 2021).
- ↑ Chad accuses Central African Republic of 'war crime' after attack on outpost . France 24 (31 мая 2021).
- ↑ Centrafrique : au moins 400 mercenaires russes, et 200 ex-combattants de l'UPC déployé dans la Haute-Kotto (18 лютага 2022).
- ↑ Le chef rebelle Zakaria Damane , allié du pouvoir, et une vingtaine de ses hommes abattus par les hommes de Wagner (14 лютага 2022).
- ↑ Salih, Zeinab Mohammed; Burke, Jason (2 February 2023). "Wagner mercenaries sustain losses in fight for Central African Republic gold". The Guardian.
- ↑ UN concerned over Russian mercenaries in CAR | DW | 31.03.2021 . Deutsche Welle.
- ↑ C.Africa to Probe Claims of Abuse By Troops, Russian Forces, The Moscow Times, 5 May 2021
- ↑ Russian Mercenaries Are Driving War Crimes in Africa, U.N. Says . The New York Times (27 чэрвеня 2021). Праверана 27 July 2021.
- ↑ Central African Republic: Abuses by Russia-Linked Forces . Human Rights Watch (3 мая 2022).