«Дзедзіч» | |
---|---|
Краіна | |
Адрас | Брэст |
Юрыдычны статус | грамадскае аб’яднанне |
Мэта | Абарона зацікаўленасцей моладзі Брэсцкай вобласці |
Тып арганізацыі | маладзёвае |
Заснаванне | |
Дата заснавання | лістапад 1999 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 8 ліпеня 2021 |
Член у | Брэсцкая вобласць |
www.dzedzich.org |
«Дзедзіч» — брэсцкае абласное маладзёвае грамадскае аб’яднанне, утворанае ў лістападзе 1999 года студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Атрымала рэгістрацыю ад Упраўлення юстыцыі ў 2002 годзе, у 2006-м пазбавілася яе пастановай суда. 23 верасня 2010 года рэгістрацыю аднавілі[1]. Выдае аднайменную газету і часопісы «Купалінка»[2], «Еўраклуб»[3] і «Юбілейка»[4].
У час палітычнага крызісу, 8 ліпеня 2021 года аб’яднанне «Дзедзіч» было ліквідавана «за парушэнні закона». Пракуратура палічыла, што арганізацыя нібыта вяла дзейнасць, якая не адпавядае заяўленым у статуце прадмеце і мэтам: замест аказання інфармацыйна-кансалтынгавых паслуг у галіне культуры арганізоўвала конкурсы мастацкіх твораў і трансляцыю ў сацыяльных сетках ролікаў, якія прапагандуюць фарміраванне ў грамадзян ухвальнага стаўлення да здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў[5].
Праграмы
- інфармацыйнае агенцтва «Dzedzich Week-News»
- экалагічны сектар
- культурны сектар
- маладзёвы інфармацыйны цэнтр
- маладзёвыя абмены
- цэнтр роўнага навучання
- праграма працы з валанцёрамі
Зноскі
- ↑ Зарэгістравалі берасцейскі «Дзедзіч»(недаступная спасылка). Наша Ніва (24 верасня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 29 сакавіка 2013.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 14 ліпеня 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 14 ліпеня 2021.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2016. Праверана 14 ліпеня 2021.
- ↑ У Берасьці ўлады ліквідавалі яшчэ 2 арганізацыі: «Дзедзіч» і «За свой горад»
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 14 ліпеня 2021.
- Афіцыйны блог — Дзедзіч у Жывым Журнале