Вёска
Дзедзіна
Дзедзіна на карце Беларусі ± ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Дзе́дзіна[1] (трансліт.: Dziedzina, руск.: Дедино) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Перабродскага сельсавета.
У 1954—1973 гадах цэнтр Дзедзінаўскага сельсавета.
Гісторыя
У 1600 годзе канцлер літоўскі Леў Сапега набыў маёнтак.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Друя, пазней у складзе гміны Пераброддзе Дзісенскага павета (з 1926 года Браслаўскага павета) Віленскага ваяводства[2].
Насельніцтва
Славутасці
.jpg.webp)
Капліца
.jpg.webp)
Могілкі
- Каталіцкая капліца
- Капліца-надмагілле Сіповічаў
Вядомыя асобы
- Ільдэфонс Бобіч (1890—1944) — беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла.
- Часлаў Сіповіч (1914—1981) — беларускі каталіцкі святар усходняга абраду, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч; гісторык, культуролаг, пісьменнік, публіцыст і перакладчык.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 4
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 43.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 11
Літаратура
- Dziedzinka, wieś, powiat dzisieński, gmina Druja // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 271.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзедзіна (Мёрскі раён)
- Дзедзіна (Мёрскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.