Джэсі Дуглас | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1965[1][3][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматычны аналіз[5], матэматыка[5] і дыферэнцыяльная геаметрыя[5] |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Edward Kasner[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Філдсаўская прэмія (1936) грант Гугенхайма (1940) грант Гугенхайма (1941) Прэмія імя М. Бохера[d] (1943) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэсі Дуглас (англ.: Jesse Douglas; 3 ліпеня 1897 — 7 кастрычніка 1965) — амерыканскі матэматык, лаўрэат Філдсаўскай прэміі 1936 года.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1946).
Біяграфія
Джэсі Дуглас нарадзіўся ў Нью-Ёрку. З 1920 па 1926 гады выкладаў у Калумбійскім каледжы. У 1936 годзе, на 10-м Міжнародным кангрэсе матэматыкаў, упершыню ўручалася Філдсаўская прэмія, і Дуглас быў адным з двух яе лаўрэатаў; прэмія была ўручана яму за рашэнне ў 1930 годзе праблемы Плато, пастаўленай Жазефам Луі Лагранжам яшчэ ў 1760 годзе.
Джэсі Дуглас таксама ўнёс значны ўклад у рашэнне зваротнай задачы Лагранжавай механікі. У 1943 годзе Амерыканскае матэматычнае таварыства прысудзіла яму прэмію імя М. Бохера.
Пазней Джэсі Дуглас стаў прафесарам Нью-Ёркскага Гарадскога каледжа, дзе і прапрацаваў да самай смерці.
Зноскі
- 1 2 MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Jesse Douglas // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 6 https://www.gf.org/fellows/all-fellows/jesse-douglas/
- ↑ http://montefiorecemetery.org/interment/?id=5326592
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 MacTutor History of Mathematics archive — 1994.