Джэсіка Біл
англ.: Jessica Biel
Дата нараджэння 3 сакавіка 1982(1982-03-03)[1][2][…] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Джасцін Тымберлейк
Дзеці Silas Randall Timberlake[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка
IMDb ID 0004754
jessebiel.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэсіка Клэр Цімберлейк (англ.: Jessica Claire Timberlake), больш вядомая як Джэсіка Біл (англ.: Jessica Biel; нар. 3 сакавіка 1982, Ілі, Мінесота, ЗША) — амерыканская актрыса, мадэль і спявачка.

Біяграфія

Першапачаткова Джэсіка вучылася спевам і ўдзельнічала ў шэрагу гарадскіх музычных праектах, выступаючы ў галоўных ролях у такіх мюзіклах як «Эні», «Гукі музыкі», «Прыгажуня і Пачвара». У 12 гадоў удзельнічала ў канферэнцыі Міжнароднай Асацыяцыі мадэляў і талентаў (англ.: The International Modeling and Talent Association), дзе была заўважана і запрошана мадэльным агенцтвам. З гэтага часу Джэсіка стала мадэллю для друкаванай рэкламы і пачала з’яўляцца ў рэкламных роліках (уключаючы маркі Deluxe Paint і Pringles).

Адначасова Біл сыграла адну з галоўных роляў у малабюджэтным мюзікле «Гэта лічбавы свет» (англ.: It’s a Digital World), які, аднак, на экраны не выйшаў.

У 14 гадоў, пасля няўдалых кінапроб у некалькі тэлевізійных праектаў, была зацверджана на ролю старэйшай дачкі ў сямейнай драме «Сёмае неба» (англ. 7th Heaven), якую планавалася паказваць на тэлеканале «FOX», аднак тэлесерыял выйшаў у 1996 годзе ў тэлевізійнай сетцы. «Warner Brothers», пратрымаўся адзінаццаць гадоў і стаў самай доўгай сямейнай драмай у гісторыі тэлебачання, якая атрымала таксама самыя высокія рэйтынгі на канале.

Першай роляй у кіно стала роля бунтаркі-гота Кейсі Джэксан, унучкі Пітэра Фонды, у крытычна прынятай драме «Золата Улі» (англ.: Ulee’s Gold, 1997). Гэтая роля прынесла ёй прэмію Young Artist Award.

У 2000 годзе пасля няўдалай кінапробы на ролю ў фільме «Прыгажосць па-амерыканску» Джэсіка заявіла, што стамілася ад ролі «правільнай» дачкі святара. Пасля гэтага яна знялася напаўаголенай для вокладкі часопіса «Gear», што выклікала пратэст у прыхільнікаў і прадзюсераў тэлесерыяла «Сёмае неба», аднак прадзюсер Аарон Спеллінг даў зразумець, што разрываць кантракт з Біл не мае намеру. Тым не менш у наступных серыях Джэсіка практычна не з’яўлялася, што звязана (па сюжэце) з вучобай у каледжы ў іншым штаце.

Прарывам для Джэсікі стала роля Сафі, каханай героя Эдварда Нортана ў «Ілюзіянісце» (рэж. Ніл Бергер, 2006), за якую яна атрымала дзве прэміі.

Была партнёркай Нікаласа Кейджа па фільме «Прарок» (2007). 8 верасня 2008 года ўдзельнічала ў міжнароднай прэм’еры фільма «Лёгкія паводзіны» на Міжнародным кінафестывалі ў Таронта, у якім знялася разам з Бенам Барнсам, Крысцінам Скотам Томасам і Колінам Фёртам.

У 2009 годзе Біл агучыла анімацыйны навукова-фантастычны фільм «Планета 51». Яна выканала ролю Сары Браўн з філармоніяй Лос-Анджэлеса ў цалкам пастаўленай канцэртнай пастаноўцы «Хлопцы і лялячкі». У апошні вечар яна атрымала бурныя авацыі ад 17000 чалавек. Пасля атрымала ролю ў двухтыднёвым семінары тэатра Лінкальн-цэнтр па музычнай версіі фільма Пэдра Альмадовара «Жанчыны на мяжы нервовага зрыву» разам з Сальмай Хаек.

У 2010 годзе Джэсіка ўвайшла ў акцёрскі склад фільма «Дзень святога Валянціна» і «Каманда-А». У 2011 годзе яна з’явілася ў фільме «Стары Новы год», рэжысёра Гары Маршала. Яна сыграла актрысу Веру Майлз у біяграфічным фільме «Хічкак», заснаваным на кнізе Стывена Рэбела «Альфрэд Хічкак і стварэнне „Псіха“». Яна таксама з’явілася ў фільме «Мужчына нарасхват» з Джэрардам Батлерам.

Яна таксама знялася ў фільмах: «Эмануэль і праўда пра рыб», «Родная кроў», «Пастка», «Кніга кахання». У 2017 годзе Біл адыграла галоўную ролю ў першым сезоне серыяла «Грэшніца».

Зноскі

  1. Jessica Biel // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jessica Biel // GeneaStar
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.