![]() Джэліл Асані | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 верасня 1995[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 33 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Джэліл Асані (макед.: Џелил Асани, алб.: Xhelil Asani; нар. 12 верасня 1995, Кічава, Паўночная Македонія) — паўночнамакедонскі футбаліст албанскага паходжання, абаронца албанскага клуба «Влазнія» са Шкодэра.
Клубная кар’ера
Пачынаў кар’еру ў клубах роднага Кічава «Напрэдак» і «Влазрымі». Улетку 2015 года далучыўся да албанскага «Бюліса», у пачатку 2016 года вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком «Металурга». З лета 2016 года выступаў за мальтыйскі клуб «Пемброўк Атлета».
У лютым 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у выніку падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон у стартавым складзе жодзінцаў на пазіцыі левага абаронцы, аднак пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У жніўні 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў беларускі клуб[3].
Неўзабаве пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» вярнуўся ў Македонію, стаўшы іграком клуба «Шкендыя», але згуляў за яго толькі ў двух матчах. У студзені 2018 года перайшоў ва ўзбекскі «Маш’ал». У ліпені 2018 года далучыўся да баснійскага клуба «Младаст» Добай Какань, а ў наступным годзе стаў іграком расійскага «СКА-Хабараўска», дзе гуляў да лістапада 2019 года.
У студзені 2020 года далучыўся да амерыканскага клуба «Пітсбург Рыверхаўндс». Пакінуў яго ў канцы года, так і выйшаўшы на полі. У жніўні 2021 года стаў іграком баснійскага «Рудара», а ў жніўні 2022 года перайшоў у албанскі «Эрзені». У жніўні 2023 года папоўніў склад «Влазніі».
Крыніцы
- ↑ Xhelil Asani // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" объявило о подписании контракта с Джелилом Асани. football.by.
- ↑ Джелил Асани покинул "Торпедо-БелАЗ". football.by.