Джэйш аль-Муамаль
Выява лагатыпа
Эмблема апалчэння. Тэкст: «Рух ісламскага супраціву ў Іраку і аш-Шаме [Сірыя]: Джэйш аль-Муамаль»[2].
З'яўляецца часткай Сілы народнай мабілізацыі
Ідэалогія шыіцкі ісламізм, садрызм
Лідары Саад Савар
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Іраку, Грамадзянская вайна ў Сірыі

Джэйш аль-Муамаль (араб. جَيْش الْمُؤَمَّل, бел.: Чаканая армія) — шыіцкая ісламісцкая групоўка з ліку так званых «прыватных апалчэнняў», якую ўзначаліў Саад Савад. Удзельнічала ў канфліктах на тэрыторыі Сірыі і Ірака. Першапачаткова ўзнікла як адна з фракцый садрысцкага руху, атрымліваючы падтрымку ад Ірана і былога прэм’ер-міністра Ірака Нуры аль-Малікі. Далучылася да кааліцыі «Сілы народнай мабілізацыі» пад пазначэннем «91-я брыгада».

Гісторыя

«Джэйш аль-Муамаль» узнікла з-за рознагалоссяў унутры садрысцкага руху[3][4], калі пасля пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі лідар садрыстаў Муктада ас-Садр вырашыў не дапамагаць ураду Башара Асада, што выклікала незадаволенасць сярод яго паслядоўнікаў. Адзін з камандзіраў яго апалчэнняў, Саад Савар, адкрыта заявіў пра разрыў з Садрам і адправіўся ў Дамаск[5][6], дзе далучыўся да групоўкі «Ліва Асад Алах аль-Галіб фі аль-Ірак ва аш-Шам». У яе складзе ён удзельнічаў у барацьбе супраць сірыйскіх паўстанцаў[4].

Ішоў час, спрэчкі аб кіраўніцтве і курсе руху працягваліся, пры гэтым шэраг фракцый ужо паспелі адкалоцца[3]. Вярнуўшыся ў Ірак, Саад Савар здолеў з’яднаць значную колькасць незадаволеных садрыстаў вакол сябе[5] і ў чэрвені 2016 года абвясціў аб заснаванні групоўкі «Джэйш аль-Муамаль»[3]. Арганізацыя атрымала істотную дапамогу ад Нуры аль-Малікі, былога прэм’ер-міністра Ірака і суперніка Муктады ас-Садра[3], які падаў ёй 3 мільёны долараў ЗША, зброю і падтрымку шэрагу племянных шэйхаў у Цэнтральным і Паўднёвым Іраку[5]. Сааду Савару таксама садзейнічалі Іран і іншыя былыя апалчэнні садрысцкага руху, такіх як «Асаіб Ахль аль-Хак»[3].

З тых часоў «Джэйш аль-Муамаль» дзейнічала ў Сірыі[4] і Іраку, дзе ўвайшла ў склад Сіл народнага мабілізацыі як «99-я брыгада»[6]. У сярэдзіне 2018 года яна ўдзельнічала у антыпаўстанцкіх аперацыях супраць ІДІЛ у правінцыі Салах-эд-Дзін[7].

Арганізацыя

Штаб-кватэра размешчана ў Садр-Сіці, Багдад[3], дзе групоўка набрала большую частку сваіх байцоў[4]. Шэраг прыхільнікаў Нуры аль-Малікі ў Цэнтральным і Паўднёвым Іраку таксама далучыліся да апалчэння або, па меншай меры, выказалі яму сваю падтрымку[5].

У адрозненне ад Муктады ас-Садра, які засяроджаны на Іраку, Саад Савар падкрэсліваў сваю гатоўнасць аказваць ваенную падтрымку шыіцкім групоўкам за межамі сваёй роднай краіны. Такім чынам, яго фракцыя дзейнічае як у Іраку, так і ў Сірыі. У той жа час яна заявіла аб сваёй гатоўнасці падтрымліваць хусітаў у грамадзянскай вайне ў Емене і змагацца з бахрэйнскай апазіцыяй супраць суніцкага Дома Халіфы[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Jaysh al-Mu'ammal Emblem. Jihad Intel. Праверана 4 August 2018.
  2. Jaysh al-Mu'ammal Emblem. Jihad Intel. Праверана 4 August 2018.
  3. 1 2 3 4 5 6 7 Jaysh al-Mu'ammal. Jihad Intel. Праверана 4 August 2018.
  4. 1 2 3 4 AFPC (2017), с. 340
  5. 1 2 3 4 هل تنجح إيران في تفكيك التيار الصدري عبر المالكي؟. ilalamam (16 чэрвеня 2016). Праверана 4 August 2018.
  6. 1 2 Aymenn Jawad Al-Tamimi. Hashd Brigade Numbers Index (31 кастрычніка 2017). Праверана 4 August 2018.
  7. Shelly Kittleson. Iraqi police who fought for tribal PMUs won't return to force. al-Monitor (11 красавіка 2018). Праверана 4 August 2018.

Літаратура

  • AFPC (2017). The World Almanac of Islamism 2017. Lanham, Maryland; London; New York City: Rowman & Littlefield. ISBN 978-1442273443.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.