Джэйсан Бэйтман | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1969[1] (55 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Кент Бэйтман[d] |
Жонка | Аманда Анка[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, тэлерэжысёр, кінарэжысёр, падкастар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000867 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэйсан Бэйтман (англ.: Jason Bateman; нар. 14 студзеня 1969, Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амерыкі) — амерыканскі акцёр.
Біяграфія
Джэйсан Кент Бэйтман нарадзіўся ў горадзе Рай, штат Нью-Ёрк. Яго сям’я пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта, калі яму было чатыры гады, і пазней у Каліфорнію. Яго бацька Кент Бэйтман — пісьменнік і рэжысёр, маці Вікторыя Бэйтман была сцюардэсай. Яго старэйшая сястра Жусцін Бэйтман — амерыканская актрыса. Джэйсан вучыўся ў школе Пацыфік Хілз, але так і не скончыў яе.
Акцёрская дзейнасць Джэйсана пачалася ў сіткомах 1980-х і 1990-х гадоў: «Сярэбраныя лыжкі», «Ваш ход», «Сям’я Хоган», але вядомасць да яго прыйшла ў 2003 годзе, пасля выканання ролі Майкла Блута ў серыяле «Затрымка развіцця». За выкананне гэтай ролі ён быў узнагароджаны кінапрэміяй «Залаты глобус».
Зноскі
- ↑ Jason Bateman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джэйсан Бэйтман