Джэйран | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Gazella subgutturosa Güldenstädt, 1780 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Джэйра́н (Gazella subgutturosa) — млекакормячае роду газелей сямейства пустарогіх.
Апісанне
Даўжыня цела 93—116 см, вышыня ў карку 60—75 см, маса 18—33 кг. У самцоў чорныя лірападобныя рогі даўжынёю да 41 см, самкі бязрогія. Афарбоўка верху цела і бакоў пясчаная, ніз цела, шыя і ўнутраныя бакі ног белыя. Каля хваста невялікае белае «люстэрка».
Арэал
Пашыраны ў Пярэдняй і Цэнтральнай Азіі, Усходнім Закаўказзі, Казахстане. Жыве ў пустынях, паўпустынях і перадгор’ях, трымаецца групамі.
Спосаб жыцця
Корміцца травяністымі і хмызняковымі раслінамі. Нараджае 1—2 дзіцянят.
Ахова
Падвід джэйрана з Аравійскага паўвострава занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.
Літаратура
- Джэйран // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.