Джэймс Эрык Драманд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Sir James Eric Drummond | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Жазеф Луі Ан Авеноль | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 жніўня 1876[1][2][…] |
||||||
Смерць |
15 снежня 1951[2] (75 гадоў) |
||||||
Бацька | James Drummond, 8th Viscount Strathallan[d][3] | ||||||
Маці | Margaret Smythe[d][3] | ||||||
Жонка | Angela Constable-Maxwell[d][4] | ||||||
Дзеці | John Drummond, 8th Earl of Perth[d][3], Lady Margaret Drummond[d][3], Lady Angela Drummond[d][3] і Lady Gillian Drummond[d][3] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, арыстакрат | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Джэймс Эрык Драманд, пазней 16-ы граф Перт, (англ.: Sir James Eric Drummond, англ. James Eric Drummond, 16th Earl of Perth; 17 жніўня 1876 — 15 снежня 1951) — член палаты прадстаўнікоў ад Шатландыі (1941—1951), брытанскі дыпламат і першы Генеральны сакратар Лігі Нацый.
Біяграфія
Зводны брат Уільяма Драманда, 15-га Графа Перта, Эрык Драманд нарадзіўся ў Паўночным Ёркшыры, Англія. Ён атрымаў адукацыю ў Ітане і пачаў сваю кар’еру ў Міністэрстве замежных спраў у 1900 годзе. У 1906 годзе стаў асабістым сакратаром лорда Эдманда Фіцморыса, намесніка дзяржаўнага сакратара Міністэрства замежных спраў.
Драманд служыў у Лізе Нацый Генеральным сакратаром з 1920 па 1933 год, калі яго прызначылі паслом Вялікабрытаніі ў Італіі. У 1937 годзе пасля смерці свайго зводнага брата Эрык атрымаў у спадчыну тытул граф Перт і ўвайшоў у палату лордаў. У 1939 годзе Драманд вярнуўся ў Англію і падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці дарадцы ў Міністэрстве інфармацыі. З 1946 года і аж да сваёй смерці займаў пасаду намесніка кіраўніка Ліберальнай партыі ў Палаце лордаў.
Зноскі
- ↑ Éric Drummond // VIAF ID Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Lundy D. R. James Eric Drummond, 16th Earl of Perth // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Mackie, Colin British Diplomatic Directory (1820-2005) — Форын Офіс.