Джэймс Мэнчэм | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: James Richard Marie Mancham | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Франс-Альбер Рэнэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 жніўня 1939[1] |
||||||
Смерць |
8 студзеня 2017[2][1] (77 гадоў)
|
||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Джэймс Рычард Мары Мэнчэм (англ.: James Richard Marie Mancham, 11 жніўня 1939, Вікторыя, Брытанскія Сейшэлы — 8 студзеня 2017) — сейшэльскі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч, адвакат, першы Прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў, які стаяў на чале дзяржавы ў 1976—1977 гадах. Заснавальнік Сейшэльскай Дэмакратычнай Партыі (СДП).
Біяграфія
У знешняй палітыцы Мэнчэм арыентаваўся, пераважна, на Вялікабрытанію, каланіяльным валоданнем якой Сейшэльскія Астравы былі да незалежнасці. Асаблівую ўвагу ён надаваў развіццю турызму на астравах. Прэзідэнцтва Мэнчэма працягвалася менш за год: у чэрвені 1977 года на Сэйшэлах адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў лідар Сейшэльскай апазіцыі, сацыяліст Франс-Альбер Рэнэ, і яго прыхільнікі. Мэнчэм быў вымушаны застацца ў Вялікабрытаніі. На Сейшэлы ён вярнуўся толькі ў пачатку 1990-х гадоў, дзе пражываў да канца жыцця.
Зноскі
- 1 2 James R. Mancham // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Former Seychelles’ president James Mancham dies at residence — 2017. Праверана 8 студзеня 2017.