Джэймс Абрам Гарфілд
англ.: James Abram Garfield
17-ы абраны прэзідэнт ЗША[d]
2 лістапада 1880 4 сакавіка 1881
Папярэднік Рэзерфард Бэрчард Хейс
Пераемнік Стывен Гровер Кліўленд
20-ы Прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1881 19 верасня 1881
Папярэднік Рэзерфард Бэрчард Хейс
Пераемнік Чэстэр Алан Артур
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1863 8 лістапада 1880
Папярэднік Albert G. Riddle[d]
Пераемнік Ezra B. Taylor[d]

Нараджэнне 19 лістапада 1831(1831-11-19)[1][2][…]
Смерць 19 верасня 1881(1881-09-19)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні англ.: James Abram Garfield
Бацька Abram Garfield[d]
Маці Eliza Ballou[d]
Жонка Лукрэцыя Гарфілд[3]
Дзеці Eliza Garfield[d], Harry Augustus Garfield[d], James Rudolph Garfield[d], Abram Garfield[d], Mary Garfield Stanley-Brown[d][4], Irvin McDowell Garfield[d][4] і Edward Garfield[d][4]
Веравызнанне Christian Church (Disciples of Christ)[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр, адвакат, дзяржаўны дзеяч, пісьменнік
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Саюза[d], Армія ЗША і пяхота
Званне генерал-маёр
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэймс Абрам Гарфілд (англ.: James Abram Garfield, 19 лістапада 1831 — 19 верасня 1881 — 20-ы прэзідэнт ЗША (сакавік — верасень 1881 г.), рознабакова адораны самавук, военачальнік і актывіст Рэспубліканскай партыі. Гарфілд служыў дзевяць тэрмінаў у Палаце прадстаўнікоў і быў абраны ў Сенат да вылучэння яго кандыдатуры ў Белы дом, ад апошняй пасады ён адмовіўся, калі ўжо быў абраным прэзідэнтам. Гарфілд — адзіны за ўсю гісторыю ЗША прэзідэнт, абраны на гэтую пасаду ў бытнасць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Быў цяжка паранены праз тры месяцы пасля ўступлення на пасаду і памёр праз два з паловай месяцы ад наступстваў няўдалага лячэння.

Палітычная дзейнасць

У маладосці Гарфілд знаходзіўся ў цяжкіх умовах на ферме ў Агая са сваёй аўдавелай маці. Ён працаваў на розных працах, у тым ліку на лодцы на канале. Пачынаючы з 17 гадоў, ён наведваў некалькі школаў у Агая, затым вучыўся ў Вільямс Каледжы ў Вільямтауне, штат Масачусетс, які ён скончыў у 1856 годзе. Праз год Гарфілд стаў займацца палітыкай як рэспубліканец. Ён ажаніўся з Лукрэцыяй Рудольф у 1858 годзе і служыў у Сенаце штата Агая (1859—1861). Гарфілд выступіў супраць аддзялення Канфедэратаў, служыў у якасці генерал-маёра ў войску Саюза падчас амерыканскай грамадзянскай вайны, удзельнічаў у баях каля Мідл-Крык, Шайло і Чыкамозе. Ён быў упершыню абраны ў Кангрэс у 1862 годзе як прадстаўнік 19-й акругі Агая. Пад час сваёй пряцяглай службы ў Кангрэсе пасля грамадзянскай вайны Гарфілд цвёрда падтрымліваў залаты стандарт і атрымаў рэпутацыю ўмелага прамоўцы. Гарфілд першапачаткова пагадзіўся з радыкальнымі рэспубліканскімі поглядамі адносна Рэканструкцыі, але пазней выступаў за ўмераны падыход да забеспячэння выканання грамадзянскіх правоў вольнаадпушчанікаў.

На рэспубліканскім кангрэсе ў Чыкага з нагоды прэзідэнцкіх выбараў 1880 года Гарфілд падтрымліваў кандыдатуру свайго сябра Шэрмана, але калі ні Шэрман, ні Грант не атрымалі большасці, то сам Гарфілд быў абвешчаны кандыдатам на прэзідэнцкае крэсла. Правёўшы «кампанію пярэдняга ганка» (англ.: front porch campaign), Гарфілд упэўнена перамог дэмакрата Уінфілда Скота Хэнкока. Абраны ў прэзідэнты, ён уступіў на гэтую пасаду ў сакавіку 1881 з цвёрдым намерам пакласці канец дэмаралізацыі сваёй партыі.

Дасягненні Гарфілда як прэзідэнта ўключаюць у сябе адраджэнне прэзідэнцкай улады супраць сенатарскай фракцыйнасці ў справах выканаўчых прызначэнняў, павелічэнне моцы амерыканскіх ваенна-марскіх сілаў, а таксама барацьба з карупцыяй у паштовым ведамстве, усё гэта падчас яго надзвычай кароткага тэрміну на пасадзе. Гарфілд зрабіў прыкметныя дыпламатычныя і судовыя прызначэнні, у тым ліку ў Вярхоўным судзе ЗША. Ён выкарыстаў паўнамоцтвы прэзідэнта, калі ён кінуў выклік магутнаму сенатару з Нью-Ёрка Роска Конклінгу, прызначыўшы Уільяма Х. Робертсана на высокааплатную пасаду Калектара порта Нью-Ёрк, у выніку распачаўся скандал, які скончыўся пацвярджэннем Робертсана і адстаўкай Конклінга з Сената. Гарфілд выступаў за сельскагаспадарчыя тэхналогіі, адукацыю электарату і грамадзянскія правы афраамерыканцаў. Ён таксама прапанаваў істотную рэформу дзяржаўнай службы, якая ў канчатковым выніку была прынята Кангрэсам у 1883 годзе і падпісана ў якасці закона Пендлтон аб рэформе грамадзянскай службе пераемнікам Гарфілда Чэстэрам Артурам. Тэрмін пасады перапыніўся смерцю Гарфілда праз 200 дзён, большасць з іх у хваробе пасля нападу, таму Гарфілда мала памятаюць, акрамя факту яго забойства; гісторыкі часта пазбягаюць пералічваць яго ў рэйтынгу прэзідэнтаў ЗША з-за кароткай працягласці яго прэзідэнцтва.

Зноскі

  1. 1 2 James A. Garfield // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. James Abram Garfield // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.