Джэйкаб Джозеф Лью
Сцяг76-ы міністр фінансаў ЗША
2013 2017
Прэзідэнт Барак Абама

Нараджэнне 29 жніўня 1955(1955-08-29)[1][2] (68 гадоў)
Веравызнанне Артадаксальны іўдаізм[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, выкладчык універсітэта, палітык
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэйкаб Джозеф Лью (англ.: Jacob Joseph «Jack» Lew; нар. 29 жніўня 1955, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі палітык, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША са студзеня 2012 па студзень 2013, член Дэмакратычнай партыі.

10 студзеня 2013 прэзідэнт ЗША Барак Абама намінаваў кандыдатуру Джэйкаба Лью на пасаду міністра фінансаў ЗША, паколькі цяперашні міністр Цімаці Гайтнер сыходзіць са сваёй пасады. Сенат ЗША зацвердзіў кандыдатуру Джэйкаба Лью на сваім пасяджэнні 27 лютага 2013.

Біяграфія

Нарадзіўся ў артадаксальнай габрэйскай сям’і. Яго бацька, юрыст па прафесіі і заўзяты букініст, дзіцем прыехаў з сям’ёй у ЗША з Польшчы. Лью вучыўся ў сярэдняй школе Forest Hills ў Нью-Ёрку і ў каледжы «Карлтон» у Мінесоце. У 1978 годзе скончыў Гарвардскі каледж, ў 1983 годзе — юрыдычную школу пры Універсітэце Джорджтаўн.

У 1974—1975 гадах Лью працаваў памочнікам кангрэсмена-дэмакрата Джона Моаклі, затым — дарадцам спікера Палаты прадстаўнікоў Тыпу О’Ніла. У яго паслужным спісе праца ў юрыдычнай кампаніі Van Ness, Feldman and Curtis, Даследчым цэнтры Блізкага Ўсходу, Дэмакратычным нацыянальным камітэце Campaign 88, а таксама ў Цэнтры менеджменту і бюджэту ў Бостане.

У 2009—2010 гадах Лью працаваў сакратаром дэпартамента кіравання і рэсурсаў, у 1998—2000 і ў 2008—2010 гадах быў кіраўніком адміністрацыйна-бюджэтнага кіравання (пры Клінтан і пры Абаме).

Зноскі

  1. Jacob Lew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Davos 2014 Participant List
  3. 1 2 https://www.ncuscr.org/people/jacob-j-lew/
  4. https://www.sipa.columbia.edu/faculty-research/faculty-directory/jacob-j-lew
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.