Джын (ад фр.: genievre — ядловец, англ.: gin) — моцны алкагольны напой (мацунак каля 45 %), вырабляюць шляхам перагонкі пшанічнага спірту з даданнем ядлоўца і іншых водарных раслінных кампанентаў, што надае джыну яго адметны смак. Джын мае сухі смак, яго амаль не ўжываюць у чыстым выглядзе.
Упершыню пачалі вырабляць у Нідэрландах у XVII стагоддзі — яго вынаходніцтва ў якасці лекаў ад бяссоння прыпісваюць урачу Францыску Сільвію[1][2].
Зноскі
Літаратура
- Джын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 96. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.