Джут | |||||||||||||||
Corchorus trilocularis | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Corchorus L., 1753 | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Джут (Corchorus) — род кветкавых раслін сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Батанічнае апісанне
Кусты, паўкусты, шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны. Лісце чаргаванае, цэласнае. Кветкі дробныя, двухполыя. Плод — рабрыстая каробачка.
Распаўсюджанне
Налічваецца каля 100 відаў. Пашыраны ў трапічных раёнах Азіі, Афрыкі, Амерыкі і Аўстраліі. Аднагадовыя віды джута — караткаплодны і даўгаплодны — валакністыя расліны вышынёю да 3 м; вырошчваюцца ў Індыі, Бангладэш, Індакітаі, Сярэдняй Азіі.
Выкарыстанне
Даюць трывалае валакно, якое ідзе на выраб тэхнічных і іншых тканін, дываноў, вяровак і інш. Лісце і маладыя парасткі спажываюцца як агародніна.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
- Джут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 94. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
- Джут: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.