Джусцініяна Партэчыпацыа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
італ.: Giustiniano Partecipazio | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Agnello Participazio[d] | ||||||
Пераемнік | Giovanni I Participazio[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | VIII стагоддзе | ||||||
Смерць |
829[1] |
||||||
Род | Partecipazio[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык |
Джусцініяна Партэчыпацыа (? — 829) — сярэдневечны італьянскі палітычны дзеяч, 11 венецыянскі дож (у 827—829). Сын 10-га венецыянскага дожа Аньела Партэчыпацыа (кіраваў у 809—827).
Біяграфія
Быў багатым уласнікам, гандляром, валодаў вялікім гандлёвым флотам. На яго зямлі раслі сады, разводзілася скаціна, вырошчваліся зернавыя. Вядомы падпісаннем тэстаменту, які адзначыў маёмасць, што належала яго сям'і. Маёмасць здялілася на нерухомую (будынкі, зямлю) і рухомую (рабы, скаціна, інструменты). Таксама ў тэстаменце згадваюцца манеты — залатыя візантыйскія соліды.
У гады яго кіравання адбыўся таксама крадзеж цела святога Марка (828 г.), якое знаходзілася ў Александрыі (Егіпет). Крадзеж здзеснілі двое венецыянскіх купцоў, Русціка дэ Тарчэла і Буона дзі Маламока, якія падкупілі вартаўнікоў. 31 студзеня цела апынулася ў Венецыі, дзе патрыярх Града, епіскап Алівола і дож загадалі пабудаваць каля палаца часоўню дзеля костак святога. У выніку евангеліст Марк зрабіўся святым апекуном Венецыі, якая ў таго часу пачалася звацца Рэспублікай Святога Марка.
Адчуваючы хуткую смерць, Джусцініяна Партэчыпацыа падпісаў тэстамент, у якім зрабіў спадчыннікам пасады свайго брата Джавані.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
Спасылкі
- Джустиниано Парчеципацио(недаступная спасылка) (руск.)