Джунгарыя | |
---|---|
Краіна | |
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джунгарыя, Джунгарская ўпадзіна або Джунгарская раўніна (ад манг.: Зүүнгар — «левая рука»; калм. Зүн Һар; каз.: Жоңғария; кірг.: Жуңгарстан; кіт.: 準噶爾 (Джуньгаэр); уйг. Җуңғар ойманлиғи/جۇڭغار ئويمانلىغى) — геаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі, што адпавядае паўночнай палове Сіньцзяна. яго плошча складае прыблізна 777 000 км², а тэрыторыя рэгіёна ўваходзіць у склад Сіньцзяна і часткова ўключае Заходнюю Манголію і Усходні Казахстан. Раней тэрмін датычыўся шырэйшай тэрыторыі, абсяг якой залежаў ад палітычных межаў Джунгарскай дзяржавы.
Насельніцтва
Насельніцтва складаецца з казахаў, кіргізаў, манголаў, уйгураў і кітайцаў-ханьцаў. Пасля 1953 года меў месца масавы прыток кітайцаў-ханьцаў для працы на водных аб’ектах і прамысловых праектах, асабліва на нафтавых радовішчах Карамай.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джунгарыя