Джумаш Асаналіеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 10 мая 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 чэрвеня 1944 (21 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1942—1944 |
Званне | яфрэйтар |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
|
Джумаш Асаналіеў (1 (10) мая 1923, сяло Атуз-Уул, цяпер Ак-Суйскі раён, Ісык-Кульская вобласць, Кыргызстан — 1 (25) чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, кулямётчык 199-га гвардзейскага стралковага палка 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту, Герой Савецкага Саюза (22.7.1944), гвардыі яфрэйтар.
Біяграфія
Нарадзіўся 10 мая 1923 года ў сяле Атуз-Уул (цяпер Ак-Суйскага раёна Ісык-Кульскай вобласці Кіргізіі) ў сям’і селяніна. Кіргіз.
Прызваны ў Чырвоную Армію ў 1942 годзе Пржэвальскім раённым ваенным камісарыятам. У дзеючай арміі з сакавіка 1943 года[1]. Удзельнічаў у бітве пад Курскам.
Кулямётчык 199-га гвардзейскага стралковага палка 67-й гвардзейскай стралковай дывізіі 6-й гвардзейскай арміі 1-га Прыбалтыйскага фронту гвардыі яфрэйтар Асаналіеў адным з першых 24 чэрвеня 1944 года пераправіўся з кулямётам праз раку Заходняя Дзвіна ля вёскі Лабейкі (Шумілінскі раён Віцебскай вобласці)[1]. У ходзе бою быў цяжка паранены камандзір кулямётнага разліку. Асаналіеў замяніў выбыўшага з ладу камандзіра. Заняўшы агнявую пазіцыю, разлік Асаналіева адбіваў бесперапынныя атакі праціўніка.
25 чэрвеня 1944 года разрывам варожай міны байцы разліку былі выведзеныя з ладу. Застаўшыся адзін, Асаналіеў працягваў весці бой. Падпусціўшы на блізкую адлегласць контратакі гітлераўцаў, ён расстрэльваў іх ва ўпор. Было ўжо знішчана каля 20 гітлераўцаў[1]. Калі скончыліся боепрыпасы — у ход пайшлі гранаты. Калі ворагі падышлі зусім блізка, не жадаючы здавацца ў палон, ён апошняй гранатай падарваў сябе і фашыстаў, якія акружылі яго[1].
Пахаваны на вайсковых могілках каля вёскі Узрэчча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці[2].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпеня 1944 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, гвардыі яфрэйтару Асаналіеву Джумашу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза (1944).
- Ордэн Леніна.
Памяць
- Абеліск на могілках у в. Узрэчча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.
- Імем Асаналіева названая вуліца ў Мінску[1].
- Імя Асаналіева носіць сярэдняя школа ў роднай вёсцы, на адным з дамоў вёскі — мемарыяльная дошка.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Асаналиев Джумаш // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 32. — 737 с..
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — С. 131. — 496 с. — 8 000 экз.
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 496 с. — 8 000 экз.
Спасылкі
Джумаш Асаналіеў на сайце «Героі краіны» (Праверана 20 сакавіка 2011)