Джулі Фішэр | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Julie Fisher | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джулі Д. Фішэр (англ.: Julie D. Fisher) — амерыканскі дыпламат, пасол ЗША ў Беларусі[1][2].
Дыпламатычная кар’ера
З 2011 па 2013 гады працавала намеснікам дырэктара канцылярыі генеральнага сакратара НАТА, дзе займалася пытаннямі Паўночнай Амерыкі, краін Балтыі, аператыўнай палітыкай, а таксама абаронай і стрымліваннем.
Працавала ў амбасадах ЗША ў Тбілісі, Кіеве і Маскве. Была кіраўніком апарату намесніка сакратара Дзяржаўнага дэпартамента па пытаннях кіравання і рэсурсаў; дырэктарам аператыўнага цэнтра Дзярждэпартамента. Да гэтага працавала дарадцам па палітычных і эканамічных пытаннях у амбасадзе ЗША ў Грузіі.
З 1 верасня 2018 года па 22 ліпеня 2020 года займала пасаду намесніка памочніка дзяржсакратара па Заходняй Еўропе і Еўрапейскім саюзе ў офісе Дзярждэпа па Еўропе і Еўразіі[3].
Зноскі
- ↑ "Комитет по международным делам Сената США утвердил кандидатуру посла в Беларуси" [руская]. TUT.BY. 22 верасня 2020. Архівавана з арыгінала 19 снежня 2020. Праверана 2020-09-23.
- ↑ "Госдеп: США обсуждают с ЕС возможные адресные санкции против Беларуси. Но посол США все же приедет" [руская]. ТАСС / TUT.BY. 3 верасня 2020. Архівавана з арыгінала 3 верасня 2020. Праверана 2020-09-03.
- ↑ Julie Fisher. An official website of the United States government
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джулі Фішэр