Джуліяна Медычы | |
---|---|
італ.: Giuliano de’ Medici | |
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1453 |
Смерць |
26 красавіка 1478 (24 гады) |
Месца пахавання | |
Род | Медычы[1] |
Бацька | П'еро дзі Козіма Медычы[d] |
Маці | Лукрэцыя Тарнабуоні |
Жонка | Fioretta Gorini; del Cittadino[d] |
Дзеці | Клімент VII[2] |
Дзейнасць | палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джуліяна Медычы (іт. Giuliano de 'Medici, 28 сакавіка 1453 — 26 красавіка 1478, Фларэнцыя) — другі сын П’еро Медычы і яго жонкі Лукрэцыі Тарнабуоні, суправіцель свайго брата Ларэнца Медычы.
Джуліяна быў забіты падчас змовы Пацы падчас велікоднай імшы ў саборы Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ ў Фларэнцыі 26 красавіка 1478. Ён пахаваны ў Капэла Медычы базілікі Сан Ларэнца ў Фларэнцыі побач са сваім братам Ларэнца.
Незаконнанароджаны сын Джуліяна ад Ф’ёрэты Гарыні Джуліа стаў папам Кліментам VII. Іншая знакамітая каханая Джуліяна — Сіманета Веспучы.
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2015. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
- Marcello Vannucci, I Medici. Una famiglia al potere, Roma, Newton Compton Editori, 1994
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джуліяна Медычы
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.