Джуліяна Амата
Giuliano Amato
Джуліяна Амата
Джуліяна Амата
Сцяг Старшыня Савета міністраў Італіі
28 чэрвеня 1992 28 красавіка 1993
Папярэднік Джуліа Андрэоці
Пераемнік Карла Адзельё Чампі
Сцяг77-ы Старшыня Савета міністраў Італіі
25 красавіка 2000 11 чэрвеня 2001
Папярэднік Масіма Д’Алема
Пераемнік Сільвіа Берлусконі

Нараджэнне 13 мая 1938(1938-05-13) (85 гадоў)
Турын
Імя пры нараджэнні італ.: Giuliano Amato
Жонка Дыяна Вінчэнці
Дзеці сын: Ларэнца
дачка: Эліза
Партыя Сацыялістычная партыя, Дэмакратычная партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст, суддзя, выкладчык універсітэта
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джулія́но Ама́та (італ.: Giuliano Amato; нар. 13 мая 1938, Турын, Італія) — італьянскі палітык, двойчы Старшыня Савета міністраў Італіі. Таксама ён быў віцэ-старшынёй Канвенцыі за будучыню Еўропы, якая распрацавала Еўрапейскую канстытуцыю.

Амата нарадзіўся ў Турыне, але вырас у Таскане. У 1960 ён скончыў Пізанскі ўніверсітэт, атрымаўшы юрыдычную адукацую, і стажыраваўся да 1963 у Калумбійскім універсітэце. Пасля выкладчыцкай працы ва ўніверсітэтах Мадэны, Перуджы і Фларэнцыі ён у 19751997 быў прафесарам італьянскага і параўнальнага канстытуцыйнага права ў Рымскім універсітэце Ла Сапіенца.

Яшчэ ў 1958 уступіўшы ў Італьянскую сацыялістычную партыю, ён у 19831993 быў дэпутатам парламента. Ва ўрадзе свайго аднапартыйца Бетына Краксі ён у 19831987 займаў пасаду малодшага дзяржаўнага сакратара па справах прэм'ер-міністра, у 19871988 намесніка прэм'ер-міністра, у 19871989 міністра фінансаў. У чэрвені 1992 — красавіку 1993 Амата быў Старшынёй Савета Міністраў Італіі. У перыяд яго кіравання адбыўся карупцыйны крызіс, які прывёў да значных змен у палітычным жыцці Італіі. Амата быў вымушаны прыняць закон, які перадаваў расследаванне спраў аб карупцыі ў рукі падкантрольнай ураду паліцыі, але незадаволенасць насельніцтва прывяло да таго, што прэзідэнт Італіі Оскар Луіджы Скальфара адмовіўся яго падпісаць. У той жа час урад Амата правёў дзве дэвальвацыі ліры, якія прывялі да выключэння Італіі з Еўрапейскай валютнай сістэмы за рэзкае скарачэнне бюджэтнага дэфіцыту, аднак спрыялі наступнаму ўвядзенню еўра. Амата пазбег карупцыйнага скандалу, які закрануў кіраўніка ІСП Краксі, але вымушаны быў сысці ў адстаўку і з палітыкі. У 19941997 ён кіраваў антыманапольным камітэтам.

У 1998 Амата ўвайшоў ва ўрад Масіма Д'Алемы, стаўшы ў ім міністрам істытуцыянальных рэформаў, а ў снежні 1999 — сакавіку 2000 быў міністрам фінансаў. У красавіку 2000 — маі 2001 Амата зноў займаў пасаду старшыні Савета Міністраў, праводзячы рэформы, накіраваныя на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі і ўзмацненне сацыяльнай абароны. Пасля паражэння левых сіл на парламенцкіх выбарах Амата і экс-прэм'ер-міністр Бельгіі Жан-Люк Дэханэ былі запрошаны стаць намеснікамі Валеры Жыскар д’Эстэна, які ўзначальваў камісію па распрацоўцы Еўрапейскай канстытуцыі. Таксама ў 20012006 ён быў членам Сената ад Тасканы. У 2006 ён быў ізноў абраны ў Палату дэпутатаў і стаў міністрам унутраных спраў ва ўрадзе Рамана Продзі. У 2008 на чарговых парламенцкіх выбарах Амата не стаў ізноў займаць дэпутацкае крэсла.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.