Джузэпэ Гарыбальдзі | ||
---|---|---|
італ.: Giuseppe Garibaldi | ||
Дата нараджэння | 4 ліпеня 1807[1][2][…] | |
Месца нараджэння | ||
Дата смерці | 2 чэрвеня 1882[1][2][…] (74 гады) | |
Месца смерці | ||
Месца пахавання | ||
Жонка | Аніта Гарыбальдзі, Giuseppina Raimondi[d] і Francesca Armosino[d] | |
Дзеці | Рычыёці Гарыбальдзі[d], Роза Гарыбальдзі[d], Тэрэза Гарыбальдзі[d], Clelia Garibaldi[d], Manlio Garibaldi[d], Rosita Garibaldi[d], Anita Garibaldi[d] і Меноці Гарыбальдзі | |
Грамадзянства |
|
|
Прыналежнасць | Каралеўства Італія | |
Род войскаў | Royal Sardinian Army[d], Каралеўская італьянская армія[d], капёр і сухапутныя войскі | |
Званне | адмірал, генерал-маёр і генерал | |
Камандаваў | Нацыянальныя ваенна-марскія сілы Уругвая[d], Альпійскія паляўнічыя[d], Чырвоныя кашулі, Army of the Vosges[d], International Legion[d] і Ваенна-марскія сілы | |
Бітвы/войны | ||
Узнагароды і званні |
|
|
Аўтограф | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы | ||
Творы ў Вікікрыніцах |
Джузэпэ Гарыбальдзі[6] (італ.: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніца — 2 чэрвеня 1882, востраў Капрэра) — народны герой Італіі, палкаводзец, адзін з правадыроў Рысарджымента, літаратар. Разам з Каміла Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзіні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.
Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымента, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх ваенных кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фарміравання адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянерам. Гэтак ён быў прызначаны генералам часовым урадам у Мілане ў 1848 годзе, а таксама генералам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе ваенным міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспедыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.
Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за яго ўдзел у ваенных аперацыях у Паўднёвай Амерыцы і Еўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як Віктор Гюго, Аляксандр Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.
Згодна з апісаннем добраахвотнікі пад яго камандваннем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.
Зноскі
- 1 2 Joseph Garibaldi / Assemblée nationale
- 1 2 Giuseppe Garibaldi // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ https://larazon.pe/inauguran-monumento-a-italo-peruano-guiseppe-garibaldi-heroe-de-los-dos-mundos/
- ↑ Аспремонте // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1911. — Т. 3. — С. 182.
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Джузэпэ Гарыбальдзі ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.75.
Літаратура
- Delvan, «G., vie et aventures 1807—1859» Парыж, 1867);
- Vecchi, «G. auf Caprera» (ням. перак., Лейпцыг, 1862);
- Elpis Melena, «Garibaldis Denkw ü rdigkeiten» (Гамбург, 1861) «
- G., Mitteilungen aus seinem Leben» (2 выд, Гановер, 1855);
- Balbiani, «Scene storiche della vita politica e militare di G. G.» (Мілан, 1872);
- Bent, «Life of G.» (Лондан, 1881);
- Guerzoni, «G. con documenti editi e inediti» (Тур., 1882);
- Mario «G.e i suoi tempi» (Мілан, 1884);
- «Epistolario di G. G.» (Мілан, 1885);
- «G. Memorie scritte da sè stesso» (Фларэнцыя, 1888).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джузэпэ Гарыбальдзі
- Працы Джузэпэ Гарыбальдзі. Праект Гутэнберг (англ.)
- Гарыбальдзі і Рысаджымента (англ.)
- Фонд імя Джузэпэ Гарыбальдзі (італ.)