Сэр Джошуа Рэйнальдс | |
---|---|
англ.: Joshua Reynolds | |
| |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1723[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 лютага 1792[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Samuel Reynolds[d][6] |
Маці | Theophila Potter[d][7][6] |
Род дзейнасці | мастак, пісьменнік, калекцыянер мастацтва |
Жанр | партрэт[3][4], алегорыя[4], бытавы жанр[4], гістарычны жывапіс[4], міфалагічны жывапіс[d][4], аўтапартрэт[4] і Christian art[d][4] |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | неакласіцызм[8] |
Уплыў | Томас Хадсан |
Уплыў на | Уільям Цёрнер[d] |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джошуа Рэ́йналдс, Рэйнальдс (англ.: Joshua Reynolds; 16 ліпеня 1723, Плімптан, Вялікабрытанія — 23 лютага 1792) — англійскі жывапісец, тэарэтык мастацтва. Адзін з лідараў англійскага партрэта XVIII ст. Арганізатар Брытанскай акадэміі мастацтваў.
Біяграфічныя звесткі
У 1740—1743 гг. вучыўся ў Лондане ў Т. Хадсана. Вывучаў творы Рэмбранта, Рубенса, венецыянскі жывапіс XVI ст. Працаваў у Дэваншыры і Лондане. З 1748 года галоўны мастак караля. У 1749—1752 гг. вандраваў па Еўропе.
Дзейнасць сэра Д. Рэйналдса адыграла важную ролю ў культурным жыцці Англіі. Ён быў першым прэзідэнтам Брытанскай акадэміі мастацтваў і заставаўся на гэтай пасадзе да канца сваіх дзён. Прамовы, з якімі мастак выступаў раз у два гады на ўрачыстых пасяджэннях у акадэміі, ператвараліся ў сапраўдныя трактаты-маніфесты, дзе паслядоўна разглядаліся пытанні эстэтыкі, тэорыі мастацтва, майстэрства. У доме Д. Рэйналдса бывалі буйныя палітычныя дзеячы, пісьменнікі, акцёры, вучоныя, военачальнікі. Таму героямі большасці яго твораў станавіліся прадстаўнікі вышэйшых колаў тагачаснага грамадства.
Творчасць
Д. Рэйналдс пераасэнсаваў традыцыі барока[9]. Ён будаваў складаныя кампазіцыі, часта звяртаўся да сюжэтнай завязкі, уводзіў у выявы багатае акружэнне, шматлікія дэталі[10].
Самы плённы перыяд дзейнасці Д. Рэйналдса пачаўся з 1760-ых г. У той час ён напісаў партрэты пісьменніка Стэрнг (1760), герцагіні Гамільтон-Арджыл (1760), Нэлі о'Брайн (1762), «Гарыка паміж музамі трагедыі і камедыі» (1760—1761), лорда Хітфілда (1787). Але найбольш значным творам з'яўляецца партрэт славутай англійскай актрысы — «Сара Сіданс як муза трагедыі» (1784). Яго пабудова вызначаецца тонкім кампазіцыйным разлікам, заснаваным на кантрасце цёмнага фону і выхапленай з цемры, ярка асветленай постаці актрысы. Сара Сіданс паказана ў адной з роляў, у акружэнні алегарычных фігур Злачынства і Пакарання. Спалучэнне ўмоўнага і рэальнага стварае той адзіна магчымы настрой, які дазваляе зразумець, што гэта партрэт драматычнай актрысы.[10]
У 1770—1780-ых г. Д. Рэйналдс звяртаўся да сюжэтных кампазіцый — гістарычных і міфалагічных сцэн. Так, па заказу Кацярыны II ён напісаў у 1788 годзе палатно «Немаўля Геракл, які ўдушае змей», што павінна было сімвалізаваць магутнасць Расійскай імперыі. Падобны заказ быў атрыманы і ад князя Р. Пацёмкіна. Але ў дадзеным выпадку быў абраны гістарычны сюжэт, дзе расказана, як палкаводзец Сцыпіён Афрыканскі вярнуў дачку пераможанага ім цара яе жаніху.
У гэты ж час мастак стварыў карціну «Венера і Амур» (1788). Сваіх персанажаў мастак пісаў з канкрэтных людзей. Напрыклад, у паказанай побач з калыскай і немаўлём Гераклам жанчыне ўгадваюцца рысы Сары Сіданс, а ў Венеры — вядомай прыгажуні натуршчыцы Эмы Лаён.
У тэарэтычных работах выказаў нарматыўна-класіцыстычныя погляды на прыроду мастацтва[9].
Гл. таксама
- Таварыства дылетантаў
Зноскі
- 1 2 Joshua Reynolds
- 1 2 Joshua Reynolds // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 http://vocab.getty.edu/page/ulan/500004539
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 RKDartists
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ https://www.tate.org.uk/art/art-terms/n/neoclassicism
- 1 2 Я. Шунейка (2001)
- 1 2 Б. Лазука (2010)
Літаратура
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
- Шунейка Я. Рэйналдс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 564—565. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Farrington, «Memoires of the life of Sir Joshua Reynolds» (Лондан, 1809);
- Leslie and Taylor, «Life and times of Reynolds» (2 т., Л., 1864—1865).
- Collins, «Sir Joshua Reynolds as portrait-painter» (Л., 1873).
- Chesneau, «Joshua Reynolds» (П., 1887).
- Cl. Phillips, «Sir Joshua Reynolds» (Л., 1893).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джошуа Рэйналдс