Джордж Морленд | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1763[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка 1804[3][1][…] (41 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр |
Жанр | пейзаж |
![]() |
Джордж Морленд (англ.: George Morland; 26 чэрвеня 1763, Лондан — 29 кастрычніка 1804, там жа) — англійскі жывапісец, прадстаўнік рамантызму.
Жыццё і творчасць
Джордж Морленд нарадзіўся ў сям’і мастака, гравёра і рэстаўратара Генры Роберта Морленда; ён быў трэцім з 6 дзяцей. Маляваць пачаў яшчэ ў дзяцінстве, некаторыя з яго работ таго часу выстаўляліся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў (КАМ) у 1773 годзе, а затым у Таварыстве свабодных мастакоў у 1775 і 1776 гадах. Паўторная экспазіцыя прац Джорджа Морленда ў КАМ адбылася ў 1778, 1779 і 1780 гадах. Некаторы час Морленд вучыўся ў школе пры КАМ, аднак галоўным яго выкладчыкам быў бацька, у якога «ў чалядніках» Джордж працаваў 7 гадоў, пачынаючы з 14-гадовага ўзросту. Ён вывучаў таксама творы старых майстроў, наведваючы мастацкія галерэі.
У 1785 годзе мастак здзейсніў паездку ў Францыю, а на наступны год ажаніўся. Шлюб гэты, які адбыўся па вялікім узаемным каханні, прынёс у жыццё Морленда значныя змены, у тым ліку негатыўныя. Фінансавыя яго справы неўзабаве прыйшлі ў поўны заняпад, і ў 1789 годзе яму прыйшлося ўцякаць ад крэдытораў з Лондана ў Лестэршыр. У 1799 годзе ён зноў схаваўся ад крэдытораў, на гэты раз на востраў Уайт, некаторы час жыў у Ярмуце, але ў канцы года вярнуўся ў Лондан. Тут Морленд быў арыштаваны за даўгі і зняволены ў Каралеўскую турму Бенч. У 1802 годзе мастак быў вызвалены, але 19 кастрычніка 1804 года зноў арыштаваны.
Зноскі
- 1 2 George Morland // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 28 лютага 2016.