Джордж Кейсі
Дата нараджэння 22 ліпеня 1948(1948-07-22) (75 гадоў) ці 23 ліпеня 1948(1948-07-23) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць ЗША
Род войскаў Армія ЗША
Званне генерал
Камандаваў начальнік штаба сухапутных войскаў ЗША[d], Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку, 1st Armored Division[d] і 1st Cavalry Division[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Уільям Кейсі-малодшы (англ.: George William Casey, Jr.; 22 ліпеня 1948, Сэндай, Японія) — поўны (чатырохзоркавы) генерал ЗША.

Біяграфія

Джордж Кейсі нарадзіўся ў Японіі (на той момант краіна акупавана пасля Другой сусветнай) у сям’і прафесійнага ваеннага, генерал-маёра Джорджа Кейсі старэйшага, які загінуў 7 ліпеня 1970 года ў В’етнаме, камандуючы 1-й кавалерыйскай дывізіяй.

Малодшы Джордж Кейсі атрымаў вышэйшую адукацыю з прысваеннем ступені бакалаўра навук у галіне міжнародных адносін у Джорджтаўнскім універсітэце ў 1970 годзе. У 1980-м атрымаў ступень магістра па міжнародных адносінах у Дэнверскім універсітэце.

Ваенную адукацыю атрымаў на курсах Корпуса падрыхтоўкі афіцэраў рэзерву ЗША (ROTC) у 1970 годзе па спецыяльнасці афіцэр механізаваных войскаў. Камандаваў 3-й брыгадай 1-й кавалерыйскай дывізіі, пазней памочнік камандзіра 1-й бранятанкавай дывізіі ў Германіі. З ліпеня 1996 па жнівень 1997 года ўдзельнічаў у аперацыі «Сумесныя намаганні» ў Босніі і Герцагавіне. У ліпені 1999 года Кейсі ўзначаліў камандаванне 1-й бранятанкавай дывізіі.

У ліпені 2001 года, па завяршэнні камандавання дывізіяй, генерал Кейсі працягнуў службу на пасадзе дырэктара баявога ўпраўлення міжвідавых камандавання УС ЗША ў Пентагоне. Пасля генерал-лейтэнант Кейсі са студзеня 2003 года па кастрычнік 2003 года — дырэктар Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў. З кастрычніка 2003 па чэрвень 2004 — намеснік начальніка штаба арміі.

З чэрвеня 2004 па 8 лютага 2007 года генерал Кейсі камандаваў [[Міжнародныя кааліцыйныя сілы ў Іраку|шматнацыянальных кааліцыйных сіл у Іраку. З 10 красавіка 2007 года — начальнік штаба арміі.

10 красавіка 2011 года генерал Кейсі здаў паўнамоцтвы начальніка штаба сухапутных войскаў ЗША генералу М. Дэмпсі і неўзабаве сышоў у адстаўку.

Літаратура

  • Cloud, David; Greg Jaffe (2009). The Fourth Star: Four Generals and the Epic Struggle for the Future of the United States Army. Random House

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.