Джордж Дэйвіс Снел | |
---|---|
англ.: George Davis Snell | |
Дата нараджэння | 19 снежня 1903[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 чэрвеня 1996[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | імунолаг, генетык, урач, фізіёлаг |
Навуковая сфера | генетыка і імуналогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Джордж Дэйвіс Снел (англ.: George Davis Snell, 19 снежня 1903, Брэдфард, штат Масачусетс — 6 чэрвеня 1996, Бар Харбар, штат Мэн) — амерыканскі генетык і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Барухам Бенасерафам і Жанам Дасэ за адкрыцця, якія датычацца «генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імуналагічныя рэакцыі».
Біяграфія
Скончыў Дартмут-каледж (1926). З 1926 года ў Гарвардскім, з 1933 года ў Вашынгтонскім універсітэтах, з 1935 года ў Джэксанаўскай лабараторыі.
Аўтар навуковых прац па вывучэнні генетычных заканамернасцей сумяшчальнасці тканак.
Адкрыў генетычныя фактары, якія вызначаюць тканкавую сумяшчальнасць пры трансплантацыі. Яго працы на мышах прывялі неўзабаве да адкрыцця галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці ў чалавека, што стала асновай падбору донараў для паспяховай трансплантацыі тканак і органаў.
Член Нацыянальнай АН ЗША (1970), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1952).
У 1988 годзе ён напісаў кнігу Search for a Rational Ethic пра прыроду этыкі і правілы, па якіх мы жывем. Яна ўключае ў сябе эвалюцыю на аснове этыкі, якая заснавана на біялагічных рэаліях, якія ён лічыць прыдатнымі для кожнага чалавека.
Узнагароды
- 1976 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1978 — Прэмія Вольфа па медыцыне
- 1978 — Прэмія Уільяма Б.Колі
- 1980 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
Зноскі
- 1 2 George D. Snell // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 George Davis Snell // Brockhaus Enzyklopädie
- 1 2 https://www.nytimes.com/1996/06/08/us/george-davis-snell-92-dies-won-nobel-for-genetics-work.html
- 1 2 NNDB — 2002.
- ↑ http://www.nasonline.org/publications/biographical-memoirs/memoir-pdfs/snell-george.pdf
Літаратура
- Снел Джордж Дэйвіс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 69. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).