Джордж Ванкувер | |
---|---|
George Vancouver | |
![]() | |
Джордж Ванкувер у 1792 годзе | |
Род дзейнасці | мараплавец |
Дата нараджэння | 22 чэрвеня 1757 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 1798 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Джордж Ванкувер (англ.: George Vancouver; 22 чэрвеня 1757 (па некаторых даных — 1758), Кінгс-Лін — май 1798, Рычманд-апан-Тэмз) — англійскі мараплавец і даследчык.
Ва ўзросце 14 ці 15 год уладкаваўся ў англійскі ваенны флот на карабель капітана Джэймса Кука, прыняў удзел у другім (1772—1775) і трэцім (1776—1780) кругасветных падарожжах знакамітага мараплаўца. Удзельнічаў у апошняй высадцы Кука на Гавайскія астравы.
У 1791 годзе быў прызначаны начальнікам вялікай марской экспедыцыі на барк «Дыскаверы», які праводзіў картаграфічныя і даследчыя працы ў Ціхім акіяне. Пад камандаваннем Ванкувера былі даследаваны заходні бераг Паўднёвай Амерыкі, Сандвічавы астравы, але найбольш прыкметныя яго даследаванні ціхаакіанскага ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі і на суседніх астравах паміж 39° і 51° паўночнай шыраты на месцы сучасных штатаў Каліфорнія (паўночная частка), Арэгон і Вашынгтон, а таксама паўднёвай часткі канадскай правінцыі Брытанская Калумбія.
У 1792 годзе Джордж Ванкувер даследаваў узбярэжжа ад мыса Мендасіна (39°20’ з.ш.) да праліва Хуан-дэ-Фука (48°30’ з.ш.), а таксама пабываў у вусце невядомай еўрапейцам да таго часу вялікай ракі (сучасная рака Калумбія). Пазней ён падрабязна картаграфаваў востраў, названы пазней яго імем.
Вярнуўшыся ў Англію, з 1795 года да сваёй смерці быў заняты апісаннем свайго падарожжа, якое выйшла пад назвай: «Voyage of Discovery to the North Pacific Ocean» (Лондан, 1798).
Пасля смерці Джорджа Ванкувера ў 1798 годзе гэта справаздача была істотна дапоўнены лейтэнантам Пітэрам П'юджэтам.
Імем Джорджа Ванкувера названы гарады ў Канадзе і ЗША, а таксама вялікі востраў каля заходняга ўзбярэжжа Канады.
Зноскі
Літаратура
- Ванкувер Д. Путешествие в северную часть Тихого океана и вокруг света, совершённое в 1790,1791,1792,1793,1794 и 1795 годах капитаном Георгием Ванкувером. Кн.1-6. СПб. 1827—1838.
- Малаховский К. В. В новом Альбионе. О путешествии мореплавателя XVII века капитана Д. Ванкувера. М., 1990
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джордж Ванкувер