Джордж Абела
мальт.: Ġorġ Abela
прэзідэнт Мальты
4 красавіка 2009 4 красавіка 2014
Папярэднік Эдвард Фенек Адамі
Пераемнік Мары-Луіз Калейра Прэка

Нараджэнне 22 красавіка 1948(1948-04-22)[1][2] (75 гадоў)
Жонка Margaret Abela[d]
Дзеці Роберт Абела
Партыя
  • Лейбарысцкая партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
National Maltese Order of Merit ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ Grand Cross of the Order of Vytautas the Great кавалер Вялікага крыжа, дэкараванага Вялікай стужкай ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джордж Абела (мальт.: Ġorġ Abela, англ.: George Abela, нар. 22 красавіка 1948) — мальтыйскі палітык-лейбарыст, прэзідэнт Мальты з 4 красавіка 2009 па 4 красавіка 2014.

Біяграфія

Скончыўшы Мальтыйскі ўніверсітэт, з 1975 Джордж Абела працаваў юрыстам, актыўна ўдзельнічаючы ў дзейнасці прафсаюзных арганізацый. У 19821992 ён з’яўляўся прэзідэнтам Футбольнай асацыяцыі Мальты і шмат зрабіў для развіцця спартыўнай інфраструктуры. Затым ён быў абраны намеснікам старшыні Лейбарысцкай партыі па партыйных справах, а ў 1996 пасля перамогі партыі на парламенцкіх выбарах саветнікам прэм’ер-міністра Альфрэда Санта, але ўжо ў наступным годзе з-за рознагалоссяў з апошнім сышоў у адстаўку. У 1998 ён пакінуў партыйны пост, а ў 2000 годзе сышоў з прафсаюзнага кіраўніцтва, заняўшыся прыватнай юрыдычнай практыкай. У 2008 ён удзельнічаў у выбарах лідара лейбарыстаў, але заняў другое месца, атрымаўшы ў другім туры каля 34 % галасоў.

У 2009 парламент Мальты абраў Джорджа Абела новым прэзідэнтам краіны. Паколькі ва ўладзе ў краіне знаходзілася кансерватыўная Нацыяналістычная партыя, гэта стала першым выпадкам абрання на Мальце прэзідэнта ад дзеючай апазіцыі.

Зноскі

  1. George Abela // Brockhaus Enzyklopädie
  2. George Abela // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.