![]() Джорджа К’еліні | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
14 жніўня 1984[1][2][…] (39 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см[3] | ||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Джорджа К’еліні (італ.: Giorgio Chiellini; нар. 14 жніўня 1984, Піза, Італія) — італьянскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2022). Вядомы па шматгадовым выступам за «Ювентус». Джорджа пачаў сваю кар’еру ў якасці левага абаронцы, але зрабіў сабе імя жорсткага цэнтральнага абаронцы са схільнасцю да выканання стандартаў.
Клубная кар’ера
«Ліворна»
З’яўляецца выхаванцам клуба «Ліворна». У асноўнай камандзе клуба гуляў на працягу чатырох сезонаў — два сезоны ў Серыі C1 і два ў Серыі B.
«Фіярэнціна»
Улетку 2004 года ён перайшоў у склад «Ювентуса» за 6,5 мільёнаў еўра. «Ювэ» прадаў 50 % правоў на іграка «Фіярэнціне» за 3,5 мільёна еўра, і ў «Фіярэнціне» ён адгуляў увесь сезон 2004/05, пасля чаго быў выкуплены «Ювентусам» за 4,3 мільёны еўра.
«Ювентус»
12 кастрычніка 2006 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2011 года, а ў чэрвені 2008 года — да 2013 года. 23 лістапада 2010 года К’еліні падоўжыў кантракт з «Ювентусам» да 2015 года з заробнай платай у 3,5 млн еўра за сезон[4].
У 2018 годзе стаў капітанам турынскай каманды пасля сыходу Джанлуіджы Буфона. У жніўні 2021 года чарговы раз падоўжыў пагадненне з клубам да 2023 года, аднак у 2022 годзе, пасля паражэння ў фінале Кубка Італіі, заявіў аб тым, што пакідае «Ювентус».
«Лос-Анджэлес»
У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес»[5]. У студзені 2024 года пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам у структуры клуба[6].
Міжнародная кар’ера
Джорджа дэбютаваў у італьянскай зборнай у лістападзе 2004 года ў матчы супраць зборнай Фінляндыі і з тых часоў рэгулярна выхадзіў на поле ў складзе нацыянальнай каманды.
У красавіку 2022 года заявіў аб сыходзе са зборнай пасля Фіналісімы супраць Аргенціны, якая адбылася 1 чэрвеня ў Лондане і скончылася паражэннем італьянцаў з лікам 0:3.
Дасягненні
Клубныя
«Ювентус»:
- Чэмпіён Італіі (9): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі (5): 2015, 2016, 2017 2018, 2021
- Уладальнік Суперкубка Італіі (4): 2012, 2013, 2018, 2020
- Пераможца Серыі B: 2007
«Лос-Анджэлес»:
- Уладальнік Кубка MLS: 2022
Міжнародныя
Італія:
- Чэмпіён Еўропы: 2020
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы: 2012
Крыніцы
- ↑ Giorgio Chiellini // FBref.com
- ↑ GIORGIO CHIELLINI // Argentine Soccer Database
- 1 2 http://www.juventus.com/it/squadre/prima-squadra/difensori/giorgio-chiellini/index.php Праверана 23 верасня 2018.
- ↑ Кьеллини подписал новый контракт с "Ювентусом" (руск.)(недаступная спасылка). championat.ru (23 лістапада 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2010.
- ↑ Джорджо Кьеллини подписал контракт с "Лос-Анджелесом" (руск.). football.by (13 чэрвеня 2022). Праверана 19 студзеня 2024.
- ↑ Кьеллини завершил карьеру и стал тренером (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 19 студзеня 2024.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джорджа К’еліні
- Афіцыйны сайт