Джон Хоўард Нортрап
англ.: John Howard Northrop
Дата нараджэння 5 ліпеня 1891(1891-07-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1987(1987-05-27)[5][6][…] (95 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, біяхімік, навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера біяхімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Jacques Loeb[d] і Томас Хант Морган
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Хоўард Нортрап (англ.: John Howard Northrop; 5 ліпеня 1891, Ёнкерс, штат Нью-Ёрк — 27 мая 1987, Вікенбург, штат Арызона) — амерыканскі біяхімік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1946, разам з Дж. Самнерам).

Біяграфія

Нортрап нарадзіўся ў сям’і заолага і выкладчыка Калумбійскага ўніверсітэта. Яго маці Аліса Нортрап працавала настаўнікам батанікі ў Хантэр-каледжы, бацька памёр у лабараторыі падчас выбуху за два тыдні да нараджэння Джона.

Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт у 1912 годзе, з 1915 доктар філасофіі там жа. У 1916—1961 гадах працаваў у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў. Падчас Другой сусветнай вайны, ён праводзіў даследаванні для арміі ЗША ў галіне вытворчасці ацэтону і этанолу шляхам ферментацыі. Пасля гэтая праца прывяла да вывучэння ферментаў.

У 1917 годзе ажаніўся з Луізай Уокер, у яго было двое дзяцей: сын Джон стаў акіянографам, і дачка Аліса, якая выйшла замуж за лаўрэата Нобелеўскай прэміі Фрэдэрыка Робінса. У 1987 годзе Нортрап скончыў жыццё самагубствам.

Зноскі

  1. John Howard Northrop // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Howard Northrop // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Brock W. Northrop, John Howard — 2001. — doi:10.1038/NPG.ELS.0002891
  4. 1 2 John Howard Northrop // encyclopedia.comGale.
  5. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/419986/John-Howard-Northrop
  6. http://www.nndb.com/lists/034/000106713/
  7. http://biography.yourdictionary.com/john-howard-northrop
  8. Astrodatabank
  9. Nobel Prize winners by year
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.