Джон Флаксман
англ.: John Flaxman
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 6 ліпеня 1755(1755-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1826(1826-12-07)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька John Flaxman Sr.[d]
Род дзейнасці мастак, паэт, скульптар, ілюстратар, графік, рысавальнік, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва
Месца працы
Мастацкі кірунак неакласіцызм
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Флаксман, таксама Флаксмен (англ.: John Flaxman; 6 ліпеня 1755, Ёрк7 снежня 1826, Лондан) — англійскі мастак, гравёр і скульптар.

Жыццё і творчасць

Дж. Флаксман нарадзіўся ў сям'і скульптара. З 1770 г. вучыцца ў Лондане ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў. Пасля 1775 г. стварае для фаянсавай фабрыкі Веджвуд свае першыя ўзоры роспісу для тонкага посуду і рэльефаў. Пры паездцы ў Рым стварае серыю ілюстрацый для класічных тэатральных пастановак (напрыклад, «Іліяды» Гамера), якая прыносіць яму міжнародную вядомасць.

Мастацтва роспісу посуду ў Флаксмана адрозніваецца ад класічнага грэчаскага роспісу выразным контурам фігур і прадметаў, і ў той жа час яго творы адрозніваюцца вялікай жыццёвай сілай, яны быццам бы «дыхаюць». З-за асаблівай элегантнасці фаянсавых роспісаў Дж. Флаксмана ў XIX стагоддзі яго працы часта капіраваліся.

Зноскі

  1. 1 2 John (II) Flaxman
  2. 1 2 John Flaxman — 2009.
  3. Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. LIBRIS — 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.16., Мн., 2003, С.422.
  • «Die Welt der Malerei», Gütersloh-Amstelveen 1997.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.