Джон Уілкінс | |
---|---|
англ.: John Wilkins | |
Род дзейнасці | навуковец, багаслоў |
Дата нараджэння | 14 лютага 1614[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1672[3][1][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства[4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Уілкінс (Джон Вілкінс; англ.: John Wilkins, 14 лютага 1614—19 лістапада 1672) — брытанскі святар і палімат, адзін з заснавальнікаў Лонданскага Каралеўскага таварыства. Біскуп Чэстэра з 1668 г. да сваёй смерці.
Джон Уілкінс — адзін з нямногіх людзей, якія займалі пасады кіраўнікоў каледжаў і Оксфардскага, і Кембрыджскага ўніверсітэтаў. У складаных умовах грамадзянскай вайны і рэлігійнай канфрантацыі ў Англіі Уілкінс здолеў стабілізаваць абстаноўку ў Оксфардзе і прыняў удзел у стварэнні Лонданскага Каралеўскага таварыства.
З’яўляецца адным з заснавальнікаў натуральнай тэалогіі, сумяшчальнай з тагачаснай еўрапейскай навукай. Сярод прац Уілкінса найбольш вядомы яго «Вопыт пра сапраўдную сімволіку і філасофскую мову» (1668), у якім, сярод іншага, Уілкінс прапанаваў універсальную мову і дзесятковую сістэму мер, якая пасля стала асновай метрычнай сістэмы.
Зноскі
- 1 2 John Wilkins // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ https://portal.dnb.de/opac.htm?method=simpleSearch&cqlMode=true&query=nid%3D118771922