Джон Уэслі Снайдэр
англ.: John Wesley Snyder
54-ы міністр фінансаў ЗША
25 чэрвеня 1946 20 студзеня 1953
Папярэднік Fred M. Vinson[d]
Пераемнік Джордж Мэгофін Хамфры

Нараджэнне 21 чэрвеня 1895(1895-06-21)
Смерць 8 кастрычніка 1985(1985-10-08)[1][2] (90 гадоў)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць бізнесмен
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Уэслі Снайдэр (англ.: John Wesley Snyder; 21 чэрвеня 1895 — 8 кастрычніка 1985) — 54-ы міністр фінансаў ЗША, бізнесмен.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Джонсбара, штат Арканзас. На працягу года вучыўся на тэхнічным факультэце ўніверсітэта Вандэрбільта, пакуль не ўступіў у войска падчас Першай сусветнай вайны.

Снайдэр прыехаў у Вашынгтон у пачатку 1930-х з шырокімі планамі ў банкаўскай сферы і бізнесе. Займаў шэраг пасад у дзяржаўных і недзяржаўных структурах, у тым ліку ў Нацыянальным банку быў служачым у аддзеле валютнага кантролю, адміністратарам па федэральных пазыках і дырэктарам аддзела па пытаннях вайсковай мабілізацыі і рэканверсіі. У апошнім аддзеле ён іграў вядучую ролю ў пераходзе нацыянальнай эканомікі ад ваеннага часу да мірнага будаўніцтва.

Снайдэр быў прызначаны дзяржсакратаром казначэйства ЗША (міністрам фінансаў) ў 1946 годзе як блізкі сябар прэзідэнта Гары Трумэна, разам з якім ён служыў падчас Першай сусветнай вайны. Яго задача, як міністра фінансаў складалася ў тым, каб дамагчыся стабілізацыі пасляваеннай эканомікі. Асноўнымі пунктамі праграмы Снайдэра былі падтрыманне даверу да ўрадавых крэдытных абавязацельстваў, скарачэнне дзяржаўнага доўгу, а таксама заахвочванне інвеставання праз укладанне грамадскіх зберажэнняў у казначэйскія каштоўныя паперы ЗША.

Джон Уэслі Снайдэр сышоў у адстаўку разам з прэзідэнтам Трумэнам. Памёр ва ўзросце 90 гадоў у 1985 годзе.

Зноскі

  1. John Wesley Snyder (US Cabinet Secretary) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Wesley Snyder // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.