Джардана Бруна
Джардана Бруна
Кампазітар
Лібрэтыст Уладзімір Халіп
Мова лібрэта беларуская
Дзеяў 2
Карцін 6
Год стварэння 1977
Першая пастаноўка 1977

Джардана Бруна — опера ў 2 дзеях і 6 карцінах з пралогам кампазітара С. А. Картэса, упершыню пастаўленая рэжысёрам С. Штэйнам дырыжорам Я. Вашчаком у 1977 годзе ў Мінскім тэатры оперы і балета[1].

Гісторыя стварэння

У 1973 годзе кампазітар прапанаваў Уладзіміру Халіпу папрацаваць над лібрэта оперы, прысвечанай апошнім гадам Джардана Бруна, якая мела першапачатковую назву «Ерэтык»[2].

Прэм’ера оперы пад назвай «Джардана Бруна» адбылася ў Мінскім тэатры оперы і балета ў 1977-м годзе. Годам пазней спектакль атрымаў прэмію за лібрэта і музыку і быў паказаны ў Маскве на сцэне Вялікага тэатра падчас гастроляў.

Сюжэт

Опера пачынаецца з пралогу, першыя дзве карціны першай дзеі адбываюцца ў трыбунале інквізіцыі Венецыі, трэцяя карціна — у астрозе ля моста ўздыхаў. У другой дзеі падзеі адбываюцца спачатку ў Фаскары, а ў апошніх дзвюх карцінах у астрозе святой службы ў Рыме.

Акцёры

  • Ад аўтара — В. А. Кучынскі
  • Джардана Бруна (тэнар) — У. Іваноўскі
  • Магістр (бас) — А. Локшын
  • Нунцый (тэнар) — В. Ф. Гур’еў, М. Ф. Галкоўскі
  • Сенатар Фаскары (барытон) — А. М. Саўчанка
  • Паола, яго дачка (сапрана) — Т. С. Кучынская
  • Удава гандляра кнігамі (меца-сапрана) — В. М. Цішына
  • Ладавіка (барытон) — М. А. Жылюк
  • Пісьмавадзіцель (тэнар) — В. М. Чарнабаеў
  • Манах (бас) — В. Стральчэня
  • Мачаніга (тэнар) — Г. Чэпікаў

Ацэнкі

Спектакль атрымаў прэмію за лібрэта і музыку.

Зноскі

Літаратура

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007
  • Музыка: большой энциклопедический словарь. — Москва, 1998.
  • Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.