Джэнет Луіз Елен (англ.: Janet Yellen; нар. 13 жніўня 1946, Бруклін, Нью-Ёрк)[7] — амерыканскі эканаміст, кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША з 3 лютага 2014 па 3 лютага 2018 года (першая жанчына на гэтай пасадзе). Займала пасаду намесніка Старшыні Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША у 2010—2014 гадах. Ганаровы член Брытанскай акадэміі (2016). Міністр фінансаў ЗША (з 2021).
Біяграфія
Джанет Елен нарадзілася ў яўрэйскай сям’я[8]. Маці — Ганна Рут Елен (дзявочае прозвішча Блюменталь, 1907—1986); бацька, Джуліус Елен (1906—1975), працаваў сямейным доктарам[9]. Джанет скончыла сярэднюю школу форта Гамільтан ў Брукліне.
Бакалаўр Універсітэта Браўна (1967, з адзнакай); доктар філасофіі Ельскага універсітэта (1971).
Выкладала ў Гарвардзе (1971—1976), у Лонданскай школе эканомікі (1978—1980) і Школе бізнеса Хаса (Каліфарнійскі універсітэт; з 1980 года).
Узначальвала Савет эканамічных кансультантаў пры прэзідэнце ЗША (1997—1999). Прэзідэнт Федэральнага рэзервовага банка Сан-Францыска (2004—2010). З 2009 года член Камітэта па адкрытых рынках ФРС ЗША з правам голасу. З 4 кастрычніка 2010 — намеснік старшыні Савета кіраўнікоў Федэральнай рэзервовай сістэмай ЗША.
9 кастрычніка 2013 года Елен была вылучана кандыдатам на пасаду кіраўніка ФРС прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. На гэтай пасадзе яна павінна была змяніць Бэна Бернанке, паўнамоцтвы якога сканчваліся 31 студзеня 2014 года. Для зацвярджэння кандыдатуры патрабуецца адабрэнне 60 членаў Сената ЗША з 100.
6 студзеня 2014 года Сенат ЗША зацвердзіў яе на пасаду кіраўніка ФРС ЗША[10] (56 сенатараў прагаласавалі за кандыдатуру Йеллен, а 26 выказаліся супраць).
У лістападзе 2015 года ўвайшла ў дзясятку самых уплывовых людзей свету ў рэйтынгу часопіса «Forbes»[11].
Пасля заканчэння працы ў ФРС ЗША Елен у лютым 2018 года перайшла на працу ў цэнтр падаткова-бюджэтнай і грашова-крэдытнай палітыкі ім. Хатчынза (англ. Hutchins Center on Fiscal and Monetary Policy) пры даследчым Брукінгскім інстытуце (Вашынгтон). У тым жа цэнтры працуюць яе былыя калегі па цэху: Бэн Бернанке, Дональд Кон і Нэлі Лян[12].
У студзені 2021 года Сенат Кангрэса ЗША большасцю галасоў зацвердзіў Джанет Елен міністрам фінансаў па прапанове прэзідэнта Джо Байдэна. За яе прагаласавалі 84 чалавекі, супраць выступілі 15. Спадарыня Елен стала першай жанчынай на пасадзе кіраўніка Мінфіна ЗША[13].
Крытыка
Згодна з пададзенай падатковай справаздачнасці, у 2019 і 2020 гадах Джанет Елен атрымала каля 810,000 даляраў ЗША ў якасці ганарару ад амерыканскага хедж-фонду Citadel, які стаў адным з аб’ектаў расследавання па маніпуляцыі акцыямі кампаній GameStop, AMC і іншых[14].
Сям’я
Муж — Джордж Акерлоф, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2001). Сын — Роберт Акерлоф, дацэнт універсітэта Уорык.
Погляды
- «Яна выступала за рашучыя дзеянні Федрэзерву, у той момант, калі ў Вашынгтоне разглядалі стымуляванне як лаянку».
Бібліяграфія
- Blinder A. and Yellen J. The fabulous decade: macroeconomic lessons from the 1990s. — New York: The Century Foundation Press, 2001.
- Akerlof G. and Yellen J. Efficiency wage models of the labor market. — Cambridge, New York: Cambridge University Press, 1986.
Зноскі
- ↑ Janet Yellen // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Janet Yellen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ A Fed love story: Janet Yellen meets her match — Reuters, 2013.
- ↑ https://group30.org/members/bio_senior/yellen Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ https://www.econometricsociety.org/society/news/2014-election-fellows.html Праверана 5 красавіка 2023.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
- ↑ Биография Джанет Йеллен (руск.). РИА Новости (9 кастрычніка 2013).
- ↑ ВЕДОМОСТИ — «Маленькая леди с большим IQ». Дженет Йеллен, заместитель председателя совета управляющих ФРС
- ↑ Janet Yellen Brings Jewish Side to Fed — Again Архівавана 10 студзеня 2014.
- ↑ Сенат США утвердил Джанет Йеллен главой Федеральной резервной системы США . Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2014. Праверана 7 студзеня 2014.
- ↑ Самые влиятельные люди мира — 2015: рейтинг Forbes (руск.). Forbes. forbes.ru (4 лістапада 2015). Праверана 4 лістапада 2015.
- ↑ Welcome to Brookings, Chair Yellen . Brookings Institution (2 лютага 2018).
- ↑ Сенат США утвердил Джанет Йеллен главой Минфина (руск.) (26 студзеня 2021). Праверана 26 студзеня 2021.
- ↑ Sam Dorman. Yellen received $800G from hedge fund in Gamestop controversy; WH doesn't commit to recusal (англ.) (28 студзеня 2021). Праверана 26 лютага 2021.