Джамбатыста Віка | |
---|---|
італ.: Giambattista Vico | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1668[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1744[1][2][…] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Teresa Caterina Destito[d] |
Род дзейнасці | філосаф, сацыёлаг, гісторык, збіральнік народных казак, юрыст |
Навуковая сфера | філасофія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Асноўныя інтарэсы | філасофія гісторыі |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джамбатыста ВІКА (італ.: Giovanbattista Vico, Giambattista Vico або Giovan Battista Vico; 23 чэрвеня 1668, Неапаль — 23 студзеня 1744, Неапаль) — буйнейшы італьянскі філосаф эпохі Асветніцтва, творца сучаснай філасофіі гісторыі, апроч гэтага заклаў асновы культурнай антрапалогіі і этналогіі.
Нарадзіўся ў сям’і дробнага гандляра кнігамі. Дзевяць гадоў ён вымушаны быў працаваць хатнім настаўнікам. Нарэшце ў 1697 годзе атрымаў пасаду прафесара рыторыкі ў Неапалітанскім універсітэце. Каб выдаць сваю галоўную працу, «Асновы новай навукі аб агульнай прыродзе нацый» (1725), вымушаны быў прадаць фамільныя рэліквіі, папярэдне скараціўшы рукапіс утрая. Другое выданне выйшла ў 1730 і трэцяе — у 1744 г.
У сваёй працы «Асновы новай навукі аб агульнай прыродзе нацый» (1725) прапанаваў шэраг значных культуралагічных паняццяў, у прыватнасці ідэю гісторыка-культурнай цыклічнасці (пэўныя гістарычныя эпохі змяняюць адна адну і паўтараюцца). Вылучыў тры этапы развіцця чалавецтва: век багоў — этап станаўлення культуры, звязаны з рэлігійным культам і рытуалам. У гэты перыяд не існуюць дзяржава і дзяржаўнасць; век герояў — перыяд станаўлення і развіцця дзяржаўнасці (у форме арыстакратыі), дзяржава з’яўляецца гарантам развіцця краіны; век людзей (найвышэйшы этап) — этап дэмакратычных дзяржаў, формаў праўлення, заснаваных на роўнасці ўсіх членаў грамадства перад законам. Але дэмакратыя непазбежна раскладаецца. Чалавецтва, дасягнуўшы пэўных вынікаў, мусіць непазбежна вярнуцца на першы этап, але ўжо на больш высокім узроўні.
У процівагу картэзіянскаму рацыяналізму і натуральна-прававым вучэнням XVII ст. Віка радыкальна перапрацаваў і паглыбіў старую ідэю цыклічнага развіцця грамадства (corso е ricorso), у XX ст. падхопленую Шпенглерам. Найбольш значная ідэя Віка была ў тым, што менавіта розная душэўная арганізацыя людзей, спачатку амаль жывёльная, затым паступова набываючы гуманістычныя рысы, спараджала адпаведныя ёй норавы, сацыяльныя і дзяржаўныя інстытуты на кожнай прыступкі — ад бездзяржаўнай раз’яднанасці да народнай рэспублікі і абсалютнай манархіі. Сіла творчай фантазіі ідзе на змяншэнне, яе месца займаюць рэфлексія і абстракцыя. Пракладваюць сабе дарогу справядлівасць і натуральная роўнасць, разумная прырода людзей, «якая толькі і з’яўляецца чалавечай прыродай». Але чалавечая слабасць не дазваляе цалкам дасягнуць дасканаласці або ўтрымаць яе. Народ, які набліжаецца да дасканаласці, становіцца ахвярай унутранага маральнага распаду, вяртаецца ў ранейшае варварства і пачынае той жа жыццёвы шлях.
Дж. Віка ўпершыню звязаў ролю мовы і культуры, падкрэсліў значнасць мовы ў выяўленні нацыянальнага духоўнага досведу. Джамбатыста Віка лічыцца заснавальнікам культуралагічнай навукі.
Зноскі
- 1 2 Giambattista Vico // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Giovanni Battista (Giambattista) Vico // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.