Джала — агульнаўжывальная назва завостранага органа або часткі цела розных жывёл і раслін, якая выкарыстоўваецца для ўпырсквання атрутнага або пякучага рэчыва пад скуру ахвяры (джаленне) або для нанясення электрычнага ўдару. Праколванне тканак ахвяры джалам адбываецца за кошт яго уласных рухаў, у адрозненне ад іншых органаў, напрыклад зубоў, якія выкарыстоўваюць сілу сківіц або шыпоў, якія выкарыстоўваюць рухі ахвяры.
Заалогія
Джала, як правіла, уяўляе сабой завостраны орган, злучаны з залозамі, якія вылучаюць атрутную або пякучую вадкасць і прыстасаваны для нанясення раны шляхам праколвання пакроваў ахвяры. Выкарыстоўваецца як прылада абароны і нападу.
Сярод членістаногіх найбольш распаўсюджана ў насякомых атрада перапончатакрылых: пчол, вос, мурашак, шэршняў. Знаходзіцца ў задняй частцы брушка і ўяўляе сабой перайначаны яйцаклад.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).