Дворышча | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | каля 115,4[1] м |
Даўжыня | 1,32 (1,4[2]) км |
Шырыня | 0,12 (0,2[2]) км |
Плошча | 0,11 (0,4[2]) км² |
Даўжыня берагавой лініі | 2,6 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Дворышча |
|
|
|
Дворышча |
|
|
Дво́рышча — возера ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 14 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Калінкавічы, у басейне ракі Прыпяць, прыкладна за 1 км на паўночны захад ад вёскі Шарэйкі.
Плошча паверхні возера 0,11 (0,24[2]) км². Даўжыня 1,32 (1,4[2]) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,2[2]) км, даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Катлавіна возера старычнага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход, стужкападобнай формы. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі пераважна высокія, пясчаныя, вышынёй да 1 м. Месцамі берагі забалочаныя[3]. Возера Дворышча злучаецца пратокай з возерам Цімошышча[4] і ручаём з возерам Малое на ўсходзе[5].
У возера водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, краснапёрка, карась, язь, лінь, акунь і іншыя віды рыб[6].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-143. Выданне 1976 г. (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 Морфометрические параметры озёр Гомельской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 2. (руск.)
- ↑ Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 80.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 172.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-143. Выданне 1976 г. (руск.)