Дварышчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Лідскі раён |
Уключае | 33 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Дворышча |
Дата ўтварэння | 11 студзеня 1966 |
Насельніцтва (2009) | 1 185 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Дварышча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дворышча.
Утвораны 11 студзеня 1966 года ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Дворышча ў складзе 28 населеных пунктаў: 25 населеных пунктаў (Бянейкі, Гервянікі, Гімбуты, Гурыны, Дворышча, Крыніцы, Левашы, Лясныя Дворышчы, Марысева, Мар’янова, Меляшы, Мігуны, Мяйлуны, Мяргенцы, Пашкі, Пашунцы, Сангайлы, Сліжы, Суцькі, Такары, Уладзіславова, Цвермы, Эйтуны, Юравічы і Ячанцы), што ўваходзілі ў склад Тракельскага сельсавета, і 3 населеных пунктаў (Бярозна, Дзяўгуны і Пецюны), што ўваходзілі ў склад Жырмунскага сельсавета Воранаўскага раёна[1]. 9 верасня 1981 года ў склад Дубровенскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Пашкі, Сангайлы і Цвермы). 21 лютага 2023 года да сельсавета далучана частка скасаванага Крупаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: аграгарадок Гуды, вёскі Аўсядава, Верх-Ліда, Вялікае Сяло, Колышкі, Малэйкаўшчына, Споркаўшчына і Чахаўцы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (25 населеных пунктаў) — 1185 чалавек[3], з іх 52,5 % — палякі, 41,2 % — беларусы, 3,6 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21 февраля 2023 г. № 497 Об изменении административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.