Дварнасельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Мёрскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дворнае Сяло |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 17 снежня 1971 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954, 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Дварнасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дворнае Сяло.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мёрскага сельсавета[1].
17 снежня 1971 года цэнтр Наўгародскага сельсавета перанесены ў вёску Дворнае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Дварнасельскі, адначасова ў склад сельсавета з Мёрскага пассавета перададзены 23 населеныя пункты (вёскі Блажкі, Гір’яты, Дзянісава, Загор’е, Канахі, Карпачова, Картавыя, Мароські, Міснікі, Наталіна, Падгайцы, Пад’ельцы, Плейкі, Свярдлы, Станулева, Юнцы і хутары Жугераўшчына, Крыштулі, Лаўкі, Мёркі-II, Ракавыя, Рыжэўшчына, Табары), у склад Новапагосцкага сельсавета перададзены 21 населены пункт (вёскі Вострава, Каланіцы, Краснае, Купчалёва, Руда, Стары Пагост, Юндзялова і хутары Альхоўка, Антонаўцы, Бабаўшчына, Дубоўка, Зацішша, Зялёнка, Кавалеўшчына, Пагнойкі, Падазер’е, Падмосце, Прамыслы, Старына, Траццякі, Шандзіна)[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Новапагосцкага сельсавета пералічаны 9 населеных пунктаў: вёскі Белеўцы, Вусаўцы, Мілейкі, Наўгароды, Смолеўцы, хутары Карсакава, Падальхоўка, Пельнева, Шудзелеўшчына[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дварнасельскага сельсавета 39 населеных пунктаў[4].
4 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад зноў утворанага Мёрскага сельсавета[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў: Беларуская, Блажкі, Вазаўнікі, Вязаўцы, Гір’яты, Дворнае Сяло, Жугераўшчына, Загор’е, Калганова, Канахі, Картавыя, Крыштулі, Мёркі 2, Наталіна, Падгайцы, Пад’ельцы, Пестуны, Плейкі, Ракавыя, Свярдлы, Селішча, Станулева, Стафанова, Сухія, Цілеўцы, Чахоўшчына і Юнцы.
Крыніцы
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 51. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.