Горад
± | ||||||||||||||||||||||||||||||||
Даўгапрудны (руск.: Долгопру́дный) — горад абласнога падпарадкавання ў Маскоўскай вобласці Расіі, размешчаны за 18 км на поўнач па чыгунцы ад Савёлаўскага вакзала, у непасрэднай блізкасці ад Масквы. На поўдні і ўсходзе горад практычна зліваецца з паўночнымі ўскраінамі Масквы (раёны Паўночны, Дзмітраўскі і Заходняе Дзягуніна), з захаду абмежаваны каналам імя Масквы (на процілеглым беразе канала — горад Хімкі), а з поўначы — ракой Клязьмай і Клязьмінскім вадасховішчам. Насельніцтва — 104 238 чал. (2017).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Даўгапрудны
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.