Горад
Даўгай
літ.: Daugai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Даўгайская
Каардынаты
54°21′40″ пн. ш. 24°20′40″ у. д.
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 10 км²
Вышыня цэнтра
137 м
Насельніцтва
  • 940 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 315
Паштовыя індэксы
LT-64009
Афіцыйны сайт
Даўгай на карце Літвы
Даўгай (Літва)
Даўгай

Даўгай (літ.: Daugai, традыцыйная беларуская назва — Даўгі́) — горад у Алітускім раёне Алітускага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай сянюніі.

Геаграфія

Даўгай размешчаны за 22 км ад Алітуса і за 88 км ад сталіцы Літвы Вільнюса. Размешчаны ля возера Даўгай.

Гісторыя

Герб Даўгая 1792 года

Упершыню згадваецца ў 1384 годзе ў хроніцы Тэўтонскага ордэна як паселішча Даўгі на дарозе з Трокаў у Вільню[2]. У 1792 годзе атрымаў правы горада. У 1793 годзе сойм Рэчы Паспалітай пазбавіў Даўгі правоў горада.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ўвайшоў у склад Троцкага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі са статусам мястэчка, якое насіла назву Даўгі. З 1940 года знаходзіўся ў Алітускім раёне Літоўскай ССР, СССР. У 1956 годзе атрымаў статус горада. У 1950—1959 гадах быў цэнтрам Даўгайскага раёна.

З 1991 года ўваходзіць у склад Літвы. Сучасны герб зацверджаны 4 жніўня 1998 года.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Даўгая
Год 1833 1880 1897 1959 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 368 833 1 288 1 287 1 384 2 054 2 790 1 458 1 396

Эканоміка

У савецкі час у горадзе дзейнічаў малаказавод, было развіта рыбалоўства[3].

Славутасці

  • Касцёл Провіду Божага

Зноскі

  1. Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. «Геральдыкум». Даўгайскае староства
  3. ВСЭ

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.