Датракійская мова (у арыгінале, Dothraki, вымаўленне [d̪oθɾaki]), яна ж Датракін — штучная мова, распрацаваная спецыяльна дзяля серыяла Гульня прастолаў для народа датракійцаў. Слоўнік датракіна пастаянна расце. Хаця мова датракійцаў пастаянна згадваецца ў кнігах, і шматлікія дыялогі ў главах Дэйнерыс Таргарыен насамрэч адбываюцца на ёй (хаця і пераданыя па англійску), ніякай распрацаванай датракійскай мовы да стварэння мовы не існавала.

" Некалькі год таму назад я атрымаў вельмі прыемны ліст ад чытача, які б жадаў болей даведацца аб слоўніку і сінтаксісе Высокага Валірына. Да свайго сораму я быў вымушаны адказаць: «Ну… эм… усё, што мне вядома аб Высокім Валірыне абмяжоўваецца тымі сям'ю словамі, якія я дагэтага часу выдумаў. Калі мне патрэбіцца восьмае — я прыдумаю… увогуле, у мяне няма завершанай прыдуманай мовы ў пісьменым стале — таго, што меў Толкін».
Джордж Марцін
Жывы Часопіс
"

Гісторыя распрацоўкі

Распрацоўшчык мовы Дэвід Дж. Пітэрсан з Language Creation Society быў выбраны паводле конкурсу — адзін з 35 кандытатаў. Пітэрсан абапіраўся на тры галоўных прынцыпа:

  • Адпавяданне свету Марціна. У кнігах не так шмат арыенціраў для распрацоўкі мовы: ўсяго некалькі слоў, якія маюць сэнс і некалькі дзясяткаў імён, што дазваляе вызначыць гучанне і задае вектар у падыходзе да мовы. Так, у кнігах указаны парадак словаў (прадмет-дзеяслоў-аб'ект / я валодаю пяццю канямі), парадак прыметнікаў пасля назоўнікаў, адсутнасць дзеясловаў-звязак. Пітэрсан улічваў таксама кантрасны характар культуры датракійцаў.
  • Мастацкая мілагучнасць. Пры гэтым, маючы на ўвазе прызначэнне мовы, яна павінна таксама добра запамінацца.
  • Тэарэтычная асэнсаванасць. Галоўнай аналітычнай асновай для датракіна ў версіі Пітэрсана з'явіліся яго ўласныя напрацоўкі, заснаваныя на натуральных мовах: руская, турэцкая, эстонская, інкуцітут (крайняя поўнач Канады) і суахілі.

Фанэтыка

Зычныя гукі

ЗычныяГубныяЗубныяАльвеалярныяПалатальныяВэлярныяУвулярныяГлатальныя
Узрыўныяt[t̪]k[k]q[q]
Звонкія ўзыўныяd[d̪]g[g]
Афрыкатыch[t͡ʃ]
Звонкія афрыкатыj[d͡ʒ]
Глухія фрыкатывыf[f]th[θ]s[s]sh[ʃ]kh[x]h[h]
Звонкія фрыкатывыv[v]z[z]zh[ʒ]
Насавыяm[m]n[n̩]
Латэральныяl[l̩]
Вібрыруючыяr[r]
аднаўдарныяr[ɾ]
Глайдыw[w]y[j]

Галосныя гукі

галосныядыфтонгі
i [i]iy [ij]
e [e]ey
o [o]oy [oj]
a [a]ay [aj]

Граматыка

Адушаўленыя і неадушаўленыя назоўнікі

Назоўнікі ў датракійскай мове могуць быць адушаўлёнымі і неадушаўлёымі Гэтыя катэгорыі далёка не поўнасцю супадаюць з катэгорыямі адушаўлёных і неадушаўлёных назоўнікаў у англійскай і беларускай мовах. Напрыклад, ramasar (раўніна), лічыцца адушаўлёнай, а yalli (дзіця) — не, і скланяюцца яны адпаведна.

  • Адушаўлёныя: rizh (сын), ashefa (рака), tokik (дурань), lekh (язык)
  • Неадушаўлёныя: qeso (кошык), alegra (вутка), torga (жалудак), elzikh (адказ).

Да адушаўлёных звычайна адносяцца назоўнікі з канчаткам /-ak/, словы з сабіральнымі суфіксамі /-(a)sar/, /-(e)ser/, /-(i)sir/, /-(o)sor/. Акрамя таго, інфінітывы дзеясловаў, калі яны выконваюць ролю назоўнікаў, таксама лічацца адушаўлёнымі. Да неадушаўлёных належаць словы з памяньшальным суфіксам /-і-/, з усілбваючым суфіксам /-(s)of/, з цыркумфіксам /ath- -(z)ar/, з суфіксамі /-eyya/ /-(i)kh/, складанасастаўныя словы.

Склоны

У датракійскай мове пяць склонаў: назоўны, родны, вінавальны, аблатыўны, і аллатыўны. Адушаўлённыя і неадушаўлёныя скланяюцца па рознаму, акрамя таго, трэба звяртаць увагу на множны лік.

  • Іменавальны склон — гэта асноўная форма слова. Гэта таксама і слоўнікавая форма слова — у слоўніках назоўнікі прыведзены ў назоўоным склоне.

Для ўсіх адушаўлёных назоўнікаў і для тых неадушаўлёных, што заканчваюцца на зычную, форма назоўзнага склона служыць асновай для далейшага скланення слова, да якой дабаўляюць суфіксы. Для неадушаўлённых назоўнікаў, якія заканчваюцца на галосную, гэтая галосная пры дабаўленні суфікса адкідаецца. У прыкладах ніжэй выкарыстоўваюцца словы serja (кожаная безрукаўка, неадушаўлёны) і rizh (сын, адушаўлёны).

  • Родны склон вызначае прыцяжальныя адносіны. Для неадушаўлёных назоўнікаў да асновы слова дадаецца суфікс /-і/ Так serj пераўтвараецца ў serji.

Achrakh serji — «смурод безрукаўкі». Да адушаўлёных назоўнікаў дабаўляецца суфікс /-(s)i/. ko rizhi — «целаахоўнік сына». Назоўнікі ва множным ліке ў родным склоне не змяняюцца.

  • Вінавальны склон вызначае аб'ект дзеі (прамое дапаўненне). Для неадушаўлёных назоўнікаў вінавальны склон уяўляе з сабе проста аснову слова. Напрыклад, для serja вінавалны склон выглядае як serj.

Anha kaffe serj — «я змяў безрукаўку». Для адушаўлёных назоўнікаў вінавальны склон атрымліваецца дабаўленнем суфікса /-es/ (для множнага ліка, калі ён заканчваецца на /-i/ проста /-s/). Напрыклад: Lajak attasa rizhes — «воін перамагае сына».

  • Аблатыўны склон указвае на рух ад аб'екта. Для неадушаўлёных назоўнікаў ён атрымліваецца дабаўленнем суфікса /-aan/ да сасновы слова. Так, serja у аблатыўным склоне выглядае як serjаan.

Да адушаўлёных назоўнікаў дабаўляецца суфікс /--(s)aam/ для адзінага ліка і /-(s)ea/ для множнага ліка. «Ад сына» выглядае як rizhaan, «ад сыноў» — як rizhea.

  • Алатыўны склон указвае на рух да аб'екта. Для неадушаўлёных назоўнікаў ён атрымоўваецца дабаўленнем суфікса /-oon/ да асновы слова. Так, serja у аблатыўным склоне выглядае як serjoon.

Для адушаўлёных назоўнікаў дабаўляецца суфікс /-(s)oon/ для адзінага ліка і /-(s)oa/ для моножнага. «Да сына» выглядае як rizhoon «да сыноў» — як rizhoa.

Парадак слоў у сказе

У датракійскай мове строгі парадак слоў у сказе: спачатку дзейнік, потым выказнік, потым дапаўненне. Напрыклад: «Khal ahhas arakh» — кхал (Дз) точыць (В) аракх (Д). Дзеясловы-звязкі ў датракійскай мове адсутнічаюць, такім чынам самыя простыя сказы складаюцца з двух слоў: Arakh hasa — Аракх з'яўляецца вострым.

Сказ магчыма ускладняць пры дапамозе азначэнняў і акалічнасцяў, якія таксама ідуць у асобым парадку.

  • ave/бацька
  • ave erin/добры бацька (вызначэнне ідзе пасля дзейніка)
  • ave sekke erin/вельмі добры бацька (з'явілася прыслоўе «вельмі», якое ідзе пасля азначэння «добры»)
  • jin ave sekke erin/гэта вельмі добры бацька (з'явіўся займеннік «гэты» ў пачатку сказа)
  • jin ave sekke erin anni/гэты вельмі добры бацька мой (прыналежны займеннік «мой» даданы ў канец сказа)
  • jin ave sekke erin anni ma dorvoon/гэта вельмі добры бацька мой з казой (з'явілася акалічнасць «з казой» у самым канцы)

Але, ў датракійскай культуры апошняя фраза не з'яўляецца цалкам натуральнай, і яе магчыма замяніць на наступную: jin ave sekke verven anni m'orvikoon/ гэта мой вельмі люты бацька з бізуном.

У датракійскай мове актыўна выкарыстоўваюцца прыназоўнікі. Прыклад выкарыстання — словы Дэйнерыс, якія яна сказала перад сходам дош кхалін: Khalakka dothrae mr'anha/Прынц едзе ва мне. Тут выкарыстоўваецца слова anha (я) з прыназоўнікам mra (унутры), атрымліваецца mr'anha — «ва мне».

Акалічнасці, звычайна, знаходзяцца ў канцы сказа. Акалічнасць можа знаходзіцца і ў пачатку сказа, калі той хто гаворыць, жадае з яго дапамогай паведаміць якія-небудзь дадатковыя звесткі, патрэбныя для разумення фразы, але звычайнае месца акалічнасці — у канцы. Прыклад сказа без акалічнасці і з акалічнасцю:

  • Me oge oqet/Ён забіў авечку.
  • Me oge oqet oskikh/Ён забіў авечку ўчора.

Асобныя акалічнасці з'яўляюцца заўсёды адразу пасля выказніка. Прыкладам можа быць vosecchi, якое адлюстороўвае экспрэсіўнае адмоўе:

  • Yer ofrakhi sajoes mae./Ты не дакранешся да яе каня.
  • Yer ofrakhi vosecchi sajoes mae!/Ты НІКОЛІ не дакранешся да яе каня!

Існуе адмысловы клас спецыфічных акалічнасцяў, якія ставяцца перад выказнікам:

  • Me kaffe rek tokikies./Яно знішчыла таго дурня.
  • Me ray kaffe rek tokikies./Яно ўжо знішчыла таго дурня.
  • Me laz kaffe rek tokikies./Яно здольна знішчыць таго дурня.
  • Me vil kaffe rek tokikies./Яно ўжо здолела знішчыць таго дурня.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.